Вы тут

Металургі Расіі і Беларусі заключылі пагадненні на 4,6 млрд расійскіх рублёў


Пагадненні на суму 4,6 млрд расійскіх рублёў заключаны паміж ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК», ТАА «Гандлёвы дом БМЗ» (Масква) і шэрагам расійскіх кампаній у рамках работы выстаўкі ІНАПРАМ, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.


Напрыклад, АТ «Сталепрамысловая кампанія» з Екацярынбурга і БМЗ дамовіліся аб сумесным развіцці паставак металапрадукцыі ў Далёкаўсходнюю федэральную акругу. Для Расіі развіццё гэтага рэгіёна — у ліку прыярытэтаў, што прадугледжана і Нацыянальнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Далёкага Усходу на бліжэйшыя 13 гадоў. У рэгіёне размешчаны 29 партоў, праз яго тэрыторыю праходзяць буйнейшыя чыгуначныя магістралі.

У рамках пагаднення плануецца пастаўка металапрадукцыі вытворчасці БМЗ на амаль 3 млрд расійскіх рублёў. Тэрмін — другое паўгоддзе 2023 года.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, АТ «Сталепрамысловая кампанія» застаецца адным з асноўных спажыўцоў арматурнага пракату БМЗ. У яго структуры — 50 філіялаў і 19 сэрвісных металацэнтраў, якія знаходзяцца ва ўсіх рэгіёнах Расіі, сем з іх — на Далёкім Усходзе і Прымор’і.

Таксама заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з такімі арганізацыямі, як «Тэхналогія бурэння», «ГД Уральская металабаза» і «Уральскі металапрамысловы цэнтр». Дакументы прадугледжваюць пастаўку бясшвовых труб у другім паўгоддзі гэтага года. Арыенціровачная сума здзелак — прыкладна 1,6 млрд расійскіх рублёў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.