Вы тут

Стаўкі па крэдытах у Беларусі ў чэрвені прадоўжылі зніжацца


У Беларусі стаўкі па крэдытах у чэрвені 2023 года прадоўжылі зніжацца на фоне далейшага запаволення гадавой інфляцыі. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах банкаў, прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях (без уліку льготных), у чэрвені 2023 года склала 8,2 працэнта гадавых, знізіўшыся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 0,3 працэнтнага пункта. Такім чынам, крэдыты становяцца больш даступнымі для фінансавання бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці, што стварае спрыяльныя магчымасці для росту эканомікі.

Для фізічных асоб сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах (без уліку льготных) у чэрвені 2023 года склала 10,5 працэнта гадавых, зменшыўшыся да папярэдняга месяца на 0,1 працэнтнага пункта.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях у чэрвені 2023 года склала 8,3 працэнта гадавых, практычна не змяніўшыся ў параўнанні з папярэднім месяцам.

Па-ранейшаму найбольш прывабны ўзровень даходнасці банкі прапануюць па доўгатэрміновых безадзыўных дэпазітах. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых банкаўскіх укладах (дэпазітах) насельніцтва ў беларускіх рублях на тэрмін звыш года ў чэрвені 2023 года склала 11,45 працэнта гадавых.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.