Вы тут

Чым Глыбокае будзе здзіўляць гасцей Вішневага фестывалю?


21-22 ліпеня ў горадзе Глыбокае пройдзе ХI «Вішнёвы фестываль». У праграме гэтага года як традыцыйныя, так і новыя мерапрыемствы. 


Глыбоччына падрыхтавала для наведвальнікаў вішневага свята насычанаю і цікавую праграму. У першы дзень фестывалю, 21 ліпеня, адбудзецца гашэнне паштовай маркі ў гонар «Вішнёвага фестывалю» спецыяльным паштовым штэмпелем, прэстыж-сустрэча з Вішневай каралевай і конкурс паветраных змеяў. Акрамя гэтага, цікавым баўленнем часу для моладзі стане інтэрактыўнае гарадское арыентаванне і анлайн майстар-класс па «маляванке» ад народнага майстра Беларусі Святланы Скавырка. У гэты ж дзень адбудзецца і ўрачыстае адкрыццё фестывалю, вячэрні канцэрт «Віват, Вішня!» з удзелам калектываў Cherry Town (Глыбокае) і «8-ой регион» (Бягомль). 

Наступны дзень не менш насычаны мерапрыемствамі. Пачнецца заключны дзень фестывалю ўрачыстым шэсцем «У гасцях у Вішні», працягнецца гала-канцэртам, удзел у якім прымуць творчыя калектывы Беларусі, Дагестана, Кітая, Карэі, Малдовы і Расіі. Госці і жыхары горада пабачаць традыцыйныя мерапрыемствы – такія, як святочная рэгістрацыя шлюбу «Вішневае вяселле» і конкурс гарманістаў, баяністаў, акардэаністаў «Вішнёвыя найгрышы». Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць варэнне з сапраўднай глыбоцкай вішні на конкурсе-дэгустацыі. Упершыню адбудзецца камандная гульня «Вішнёвая мафія». Завяршыцца свята канцэртам беларускай артысткі Улады, «вішнёвым» салютам і дыскатэкай на Цэнтральнай плошчы горада. Падчас фестывалю будуць працаваць падвор’і, выстаўка-ярмарка народных майстроў, работа дзіцячых атракцыёнаў. 

«Вішнёвы фестываль» пройдзе ў Глыбокім ужо ў адзінаццаты раз. У 2017 годзе ён атрымаў статус міжнароднага свята. У 2013 годзе ў горадзе з’явілася скульптура вішні, у 2018-м на беразе возера Кагальнай у цэнтры Глыбокага — рэзідэнцыя «Вішнёвай каралевы». 

Нягледзячы на тое, што свята пачнецца толькі ў пятніцу, жыхары разам з мясцовай уладай ужо актыўна да яго рыхтуюцца. Па ўсім горадзе размешчаны каляровыя вывескі, «чакаюць» гасцей і два помніка вішне. Амаль у кожным глыбокскім падвор’і можна знайсці дрэвы з гэтай прыгожай, сочнай і смачнай ягадай. Здаецца, што ахарактарызаваць надыходзячае свята можна такімі эпітэтамі — прыгожае, сочнае і «смачнае»!

Кацярына КУРДО

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.