Вы тут

Каб быць з ягадамі; угнаенне для агарода; чым карысны нашатырны спірт?


Каб быць з ягадамі

Усяго клубніцам трэба шэсць падкормак за сезон


1. Падчас актыўнага росту лісця: 1 чайную лыжку мачавіны растварыць у 10 л
вады і паліць градкі. Норма расходу пажыўнага раствору — вядро на 1 м2.

2. Перад цвіценнем: 2 г біяпрэпарату «Імунацытафіт» растварыць у 10 л вады і апырскаць расліны.

3. У пачатку цвіцення: 1 ст. лыжку нітрафоскі развесці ў 10 л вады і паліць градкі. Норма — вядро на 1м2.

4. На наступны дзень пасля трэцяй: па 1 каліўцы борнай кіслаты і меднага купарвасу растварыць у 10 л вады, дадаць 30 кропель ёду. Паліць растворам расліны так, каб ён трапляў і на лісце, і ў глебу. Пасля таго зямлю прысыпаць попелам.

5. Адразу пасля ўборкі ўраджаю: 100 г хлебапякарных дражджэй растварыць у 10 л вады і апырскаць кусцікі.

6. У першай палове жніўня: 2 ст. лыжкі суперфасфату і 0,5 шклянкі попелу развесці ў 10 л вады і паліць градкі. Норма расходу — вядро на 1 м2.


Чым карысны нашатырны спірт?

Многія расліны, такія як памідоры, агуркі, а таксама лілеі, клематысы, герань, вельмі любяць падкорм, у склад якога ўваходзіць нашатырны спірт.

Дастаткова ўсяго толькі ў 4-5 літрах вады растварыць 50 мл нашатыру і ў невялікай колькасці падкарміць расліны пасля добрага паліву.

Нашатырны спірт таксама з'яўляецца выдатным сродкам у барацьбе з такім шкоднікам, як тля. У вядро вады дадайце дзве сталовыя лыжкі нашатыру і невялікую жменьку дзёртага гаспадарчага мыла. Змяшайце да поўнага растварэння кампанентаў і апрацуйце расліны.

У барацьбе з цыбульнай і маркоўнай мухай таксама дапаможа нашатыр. Для гэтага ў 5 літрах вады растварыце 1 мл аптэчнага сродку. Апрацуйце расліны.

Пасля таго як расада пасаджана на асноўнае месца ў адкрыты грунт, 10 мг нашатырнага спірту развядзіце ў 10 л цёплай вады. Паліце кожны кусцік у колькасці 400-500 мл — і такі шкоднік, як мядзведка, больш вам не страшны.


Угнаенне для агарода

Спатрэбіцца: вядро гною або курынага памёту; вядро ліставога перагною з лесу; вядро драўнянага попелу; 3-літровы слоік брагі (100 г дражджэй заліць цёплай вадой, дадаць цукар або старое варэнне, хай бродзіць тыдзень); чорныя сухары, кіслае малако, кефір, сыроватка — што ёсць; лапата зямлі са свайго агарода.

Стаіць усё ў вялікай ванне ці бочцы, залітае вадой 10 дзён, потым па каўшы ў вядро вады, угнойваць усё запар.

У чым сутнасць? Так мы вырошчваем карысныя мікраарганізмы, прычым свае, родныя: зямля са свайго агарода.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.