Вы тут

Узрастуць дапамогі на дзяцей і даплаты да пенсій. Што зменіцца з 1 жніўня?


З 1 жніўня змяняюцца памеры бюджэту пражытковага мінімуму. А разам з гэтым узрастуць дапамогі на дзяцей, узроставыя даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інвалідаў І групы ці асоб, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, сацыяльныя пенсіі інвалідам.


Фота: БелТА.

Павялічыцца БПМ

На перыяд з 1 жніўня да 31 кастрычніка 2023 года зацверджаны памеры бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 364 рублёў 40 капеек, што на 3,5 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая да 31 ліпеня бягучага года.

Памеры бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах чэрвеня 2023 года) складуць 403,94 рубля для працаздольнага насельніцтва, 271,09 рубля — для пенсіянераў, 232,41 рубля — для дзяцей да трох гадоў, 319,50 рубля — для дзяцей ад трох да шасці гадоў, 388,35 рубля — для дзяцей ад шасці да 18 гадоў.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ.

Для 400 тысяч дзяцей

Такім чынам, з 1 жніўня павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. З 1 жніўня 2023 года да 31 студзеня 2024 года памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць: на першае дзіця — 651,35 рубля; на другога і наступных дзяцей —744,40 рубля; на дзіця-інваліда — 837,45 рубля. Памеры дапамогі выраслі на 7,5 працэнта.

З 1 жніўня да 31 кастрычніка 2023-га дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) складзе: пры нараджэнні першага дзіцяці — 10 БПМ, або 3644 рубля; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або 5 101,60 рубля; дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), — 100% БПМ, або 364,40 рубля.

Дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная) павялічыцца да 182,20 рубля (50 % БПМ). Вырастуць і дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў: на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда), — 50 % БПМ, або 182,20 рубля; на дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, — 70 % БПМ, або 255,08 рубля.

Змяняецца і памер дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячны): з І і ІІ ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 100 % БПМ, або 364,40 рубля; з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 120 % БПМ, або 437,28 рубля. Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (штомесячная), складзе 70 % БПМ, або 255,08 рубля.

Нагадаем, што дапамогамі ў Беларусі ахоплена каля 400 тысяч дзяцей, у тым ліку дапамогай па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — больш як 220 тысяч дзяцей. На выплату ўсіх відаў дапамог у 2023 годзе запланавана каля 3,5 мільярда рублёў, пры гэтым на дапамогу па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 2 мільярда рублёў.

Павысяцца выплаты пажылым

З 1 жніўня павялічацца таксама ўзроставыя даплаты да пенсій, атрымальнікамі якіх з'яўляецца каля паўмільёна чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых.

Памер гэтых выплат для асоб ва ўзросце 75-79 гадоў складзе 68,33 рубля, 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 136,65 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці І групы —182,20 рубля.

Расходы на іх фінансаванне ў жніўні складуць каля 55 мільёнаў рублёў, у тым ліку каля 1,9 мільёна рублёў — на павышэнне ў сувязі з ростам БПМ. У цэлым выдаткі на ўзроставыя даплаты ў 2023 годзе складуць каля 642 мільёнаў рублёў.

З 1 жніўня павялічваюцца памеры сацыяльных пенсій інвалідам і дзецям-інвалідам. Іх памеры складуць: інвалідам 1 групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства — 400,84 рубля; інвалідам з дзяцінства 2 групы — 346,18 рубля, інвалідам 2 групы — 309,74 рубля, інвалідам 3 групы — 273,30 рубля. Дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя — 291,52 рубля, другой — 309,74 рубля, трэцяй — 346,18 рубля, чацвёртай — 400,84 рубля.

Расходы на іх фінансаванне ў жніўні складуць больш за 22 мільёны рублёў, у тым ліку 750 тысяч рублёў на павышэнне ў сувязі з ростам БПМ. У цэлым расходы на выплату сацыяльных пенсій інвалідам у 2023 годзе складуць, паводле ацэнкі, 258 мільёнаў рублёў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.