Вы тут

«Гэта самы важны старт для нас». У Мінску прайшлі спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы


На мажорнай ноце ў сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі скончыўся турнір па самым грацыёзным відзе спорту. У заключны дзень спаборніцтваў дзяўчаты разыгралі медалі ў асобных відах праграмы.


Лідар беларускай зборнай Аліна Гарнасько была найлепшай у практыкаванні з мячом. У кампазіцыі з булавамі яна стала сярэбраным прызёрам. А выступленні з абручом і стужкай прынеслі Аліне бронзавыя медалі.

«Вельмі шмат эмоцый, і яны яшчэ не хутка прыйдуць у норму. Задаволена сваім сённяшнім выступленнем. У мнагабор’і ў мяне былі памылкі, але зараз я выйшла і выправіла іх. Трэнеры мной задаволены», — падзялілася ў размове з журналістамі Аліна Гарнасько.

Яшчэ адна беларуска Лізавета Зоркіна стала бронзавым прызёрам па выніках праграмы з мячом.

У групавых практыкаваннях беларускія гімнасткі перамаглі ў кампазіцыі з пяццю мячамі. Дзяўчаты таксама заваявалі «серабро» ў практыкаванні з пяццю скакалкамі.

«Гэта старт, да якога мы ішлі два гады. Ён быў вельмі важны для нас. У сувязі з тым, што адбываецца па-за спортам, мы не можам выступаць на буйных спаборніцтвах, таму для нас II Гульні краін СНД — самыя буйныя і важныя спаборніцтвы на гэтым этапе», — падзяліліся сваімі эмоцыямі «залатыя» дзяўчынкі.

За выступленнем гімнастак з трыбун сачыла галоўны кумір усіх гімнастак – алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.