Вы тут

Беларускія валейбалісты прынеслі новыя перамогі


Спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД карыстаюцца папулярнасцю сярод гледачоў. Не сталі выключэннем і спаборніцтвы па валейболе, якія праходзяць у Палацы спорту (тут гуляюць юніёры), а таксама на «Чыжоўка-Арэне», дзе выступаюць дзяўчаты. Людзі з энтузіязмам ідуць на трыбуны, каб падтрымаць сваіх спартсменаў. І гуляць пры такой падтрымцы — вялікае задавальненне.


Фота: БелТА

Беларуская жаночая каманда на пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны» лічыцца адным з фаварытаў турніру. І дзяўчаты такое званне пацвярджаюць: з вынікам 3:0 расправіліся з камандай Арменіі. Затым з такім жа вынікам абыгралі Казахстан. Сёння дзяўчаты згуляюць супраць Таджыкістана ў 16.00, а ў нядзелю ў 11.00 паспрачаюцца з расіянкамі. «Мяне перапаўняюць эмоцыі, гэта была вельмі добрая гульня, мы ўсёй камандай працавалі на вынік, — расказала гулец беларускай зборнай па валейболе Марына Браткоўская. — Сапернікі розныя, але мы ўсё роўна стараемся, гуляем і хочам заняць першае месца. Мы настроіліся на перамогу, нам дапамагае наш трэнер, падтрымлівае нас, без яго — нікуды. Усе нашы перамогі — гэта яго заслуга. Мы яго вельмі любім!»

Спартсменка адзначыла, што падтрымка публікі важная для перамогі і баявога настрою: «Адчуваецца, што за нас хварэюць, людзі гучна падтрымліваюць. Гэта матывуе нас на перамогу і мы хочам гуляць яшчэ. Хутка будзем гуляць з Таджыкістанам, а ў апошні дзень — Расіяй. Спадзяюся, мы ўсіх выйграем і зоймем першае месца, будзем ісці толькі наперад».

«Я б не сказаў, што гульня з Казахстанам была простая. Сапернік прымусіў нашых дзяўчат трошкі панервавацца. Можа, тое і добра ў першых гульнях, але галоўнае, каб гэты пераможны дух падоўжыўся да канца турніру, — звярнуў увагу галоўны трэнер юніёрскай зборнай U-16 Генадзь Александровіч. — Відавочна, мы хочам згуляць з Расіяй. Там усё ж такі валейбол на вельмі высокім узроўні, але мы з імі змагаемся. Выдатна, што з расійскай камандай мы будзем гуляць у самым канцы. Не павінен знікнуць перадстартавы мандраж, усё ж такі гуляюць дзеці, а гэта афіцыйныя спаборніцтвы на ўзроўні зборнай. Таму, вядома, хваляванне было і ёсць, і спадзяюся, да канца турніру яно знікне».

Галоўны трэнер таксама падкрэсліў, што падтрымка балельшчыкаў вельмі прыемная для дзяўчат. Яна сапраўды дапамагае: «Я, дарослы чалавек, вельмі рады, што столькі людзей прыйшло нас падтрымаць, а дзяўчаты — нашмат больш. Яны такога не чакалі, ім вельмі прыемна, дзякуй усім вялікі!»

Шумна і горача ў гэтыя дні і на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту, дзе праходзяць спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх камандаў. У чацвер беларускія спартсмены прымалі валейбалістаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якія стартавалі на турніры з двух паражэнняў. Супраціўлення ад гасцей з ААЭ нашы спартсмены не адчулі, у выніку — чарговая перамога з лікам 3:0 (25:8, 25:8, 25:14). Нагадаем, што наша зборная ў сваім першым матчы на Гульнях перамагла армян (3:0). «Задачу выканалі на ўсе 110 працэнтаў, — эмацыянальна распавёў журналістам галоўны трэнер зборнай Беларусі Андрэй Міхневіч. — Хлопцамі ўсімі задаволены. Усе адпрацавалі добра, якасна. А самае галоўнае, што абышліся практычна без памылак».

Завершаць выступленні на турніры нашы хлопцы гульнёй супраць расіян, якая пройдзе ў нядзелю і пачнецца ў 12.30.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.