Вы тут

Журналісты «Жэньмінь жыбао» наведалі «Звязду»


Інтэрнэт-рэсурс «Жэньмінь жыбао» — самага папулярнага медыя Кітайскай Народнай Рэспублікі ўзяў інтэрв’ю ў старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча. Журналістка Дэн Цзэ задала цэлы шэраг пытанняў, звязаных з сённяшнім станам беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. 


Хань Сяае

Выданне цікавіла і сяброўства беларускіх кнігавыдаўцоў, літаратараў з вялікім кітайскім перакладчыкам Гаа Манам (1926 — 2017), яго ўдзел у беларуска-кітайскіх праектах. Газеты «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць» не аднойчы пісалі пра Гаа Мана, які пераклаў на кітайскую мову вершы народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Размова на сустрэчы ў Выдавецкім доме «Звязда» ішла пра тое, што з’яўляецца прычынай шматгадовай увагі беларускага медыйнага і кніжнага выдавецтва да перакладаў кітайскай прозы і паэзіі на беларускую мову. А. Карлюкевіч расказаў пра серыю «Светлыя знакі: паэты Кітая», у якой пабачылі свет асобнымі выданнямі творы Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна, Мэн Хаажаня, Ван Гачжэня, Сюй Чжыма, Вэнь Ідэ... Журналістка «Жэньмінь жыбао» запыталася пра тое, як ішла праца над выдадзенай у Кітаі кнігай «Збор твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў», за якую кітайскія перакладчыкі атрымалі Дыпломы «Звязды» і Граматы Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод іншых пытанняў абмяркоўваліся падабенства і рознасць у развіцці беларускай і кітайскай літаратуры, тэндэнцыі ў сучасным развіцці беларускага кнігадрукавання, планы беларускіх перакладчыкаў у дачыненні да кітайскай літаратуры. 

У час размовы гучалі імёны беларускага класіка Максіма Танка, сучаснага кітайскага перакладчыка Гу Юя, які пераўвасобіў на кітайскую мову творы Максіма Танка, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, а таксама — сучасных беларускіх паэтаў, перакладчыкаў Хань Сяае, Чжан Хуэйцінь, іншых рупліўцаў, якія прадстаўляюць кітайскаму чытачу беларускую літаратуру. Тэкст інтэрв’ю з Алесем Карлюкевічам на тэму развіцця беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў будзе размешчаны на Інтэрнэт-версіі «Жэньмінь жыбао».

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.