Вы тут

У беларускай скарбонцы – 161 медаль


Па выніках першага тыдня ІІ Гульняў краін СНД у скарбонцы беларускай каманды 161 медаль і другі радок агульнага заліку. На першым месцы Расійская Федэрацыя, чые спартсмены заваявалі 204 медалі.


У пятніцу 11 жніўня працягвалі збіраць узнагароды плыўцы. У камбінавай эстафеце 4×100 метраў зборная Беларусі ў складзе Віталя Якубовіча, Данілы Бохурава, Кірыла Холкіна і Рамана Гальмака занялі трэцяе месца. У жаночай эстафеце беларуская каманда, якую прадстаўлялі Дар’я Валодзіна, Ганна Крук, Лізавета Акшаева і Марыя Пучанкава, заняла другое месца. Сярэбраным прызёрам II Гульняў краін СНД стаў Кірыл Холкін (100 м, батэрфляй). Бронзавыя медалі заваявалі Уладзіслаў Задарожны (400 м, вольны стыль), Марыя Пучанкова (100 м, вольны стыль), Дар’я Валодзіна (200 м, спіна) і Генрых Тонк 200 м, брас).

У Оршы ў разгары спаборніцтвы па боксе. Чэмпіёнкай ІІ Гульняў краін СНД стала Марыя Піліпенка (66 кг). Сярэбраныя медалі ў актыве Ксеніі Махахей (57 кг), Аліны Кардзюшовай (60 кг), Ганны Серады (63 кг) і Дар’і Сільчанка (звыш 81 кг).

У Мінску разыгралі медалі індывідуальнага мужчынскага турніра па сучасным пяціборстве. Лідар беларускай каманды Аляксей Сафончык паказаў толькі чацвёрты вынік. Але беларуская каманда ў складзе Аляксея Сафончыка, Данііла Беляковіча і Мікіты Лысенка сталі сярэбранымі прызёрамі каманднага турніру.

Працягваюцца спаборніцтвы па баскетболе 3×3, міні-футболе, каратэ, самба, спартыўнай барацьбе, валейболе.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.