Вы тут

У Магілёўскім раёне прайшоў ІІІ Дзіцячы эканамічны форум


Мерапрыемства адбылося ў рамках V раённага інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён — тэрыторыя магчымасцей», які праходзіў 23 і 24 жніўня. Удзел у дзіцячым мерапрыемстве прынялі 19 школ і 17 дашкольных устаноў раёна.


Фота з сайта pniva.by.

— Дзіцячы эканамічны форум вельмі творчы, а галоўнае — карысны, — адзначыла начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас. — На ім было прадстаўлена болей трох дзесяткаў дзіцячых праектаў. Установы дзяліліся вопытам па фарміраванні фінансавай пісьменнасці ў дашкольнікаў. Гэта вельмі важны складальнік выхавання юных грамадзян Беларусі. Шмат было цікавых і перспектыўных ідэй. Напрыклад, праект па вытворчасці гумусу, вырошчванні каліфарнійскага чарвяка і яго расійскага аналага — старацеля. Прыцягнула ўвагу работа Мяжысецкай школы, дзе быў прапанаваны мясцовы варыянт хахламскога роспісу, а таксама навучэнкі Бракаўскай школы, якая прадставіла праект па прасованні беларускіх народных святаў з дапамогай QR-кода.

Дзіцячы эканамічны форум працаваў адначасова па некалькіх кірунках: запрашаў на тэматычныя пляцоўкі і выставы, прэзентаваў ідэі з эканамічнай выгадай, перадаваў практычны вопыт у форме майстар-класаў. Дзеці вучацца распрацоўваць дызайн, вырошчваць і аналізаваць карысныя ўласцівасці раслін, раздзяляць бытавыя адходы і эканоміць карысныя рэсурсы. Змястоўным сэнсам былі напоўнены канцэртна-забаўляльная праграма і тэатралізавана-гульнявыя паказы.

Дзіцячы эканамічны форум вельмі арганічна ўпісаўся ў інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён — тэрыторыя магчымасцей». Ён нагадвае, што шлях да маштабных праектаў пачынаецца з невялікіх крокаў. І рабіць іх трэба пачынаць ужо ў дзяцінстве.

Па інфармацыі Магілёўскага райвыканкама, за чатыры папярэдніх гады на форуме «Магілёўскі раён — тэрыторыя магчымасцей» было падпісана больш за 100 афіцыйных дакументаў на агульную суму 515 мільёнаў рублёў, 25 кантрактаў на больш чым 100 мільёнаў долараў аб пастаўках прадукцыі прадпрыемстваў раёна на экспарт, 29 пагадненняў аб супрацоўніцтве. На сённяшні дзень 18 інвестпраектаў амаль на 300 мільёнаў рублёў царкам рэалізаваныя.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.