Вы тут

Талай: Я хачу ўласным прыкладам дапамагчы ім паверыць у сябе


Новы навучальны год варта пачынаць з бадзёрым настроем і матывацыяй на вялікія дасягненні. Пра гэта паклапаціўся грамадскі дзеяч, паралімпійскі рэкардсмен, матывацыйны спікер Аляксей Талай. 1 верасня ён наведаў тры ўстановы адукацыі горада Мінска.


Пачаў са сталічнай школы № 153, якая носіць імя Аляксея Талая. «Для мяне вялікая радасць і гонар ведаць, што ў сталіцы нашай радзімы існуе школа майго імя. Для мяне гэта вялікая адказнасць. Мы гаварылі са школьнікамі аб маіх поспехах, аб пераадоленні, аб складанасцях і нягодах, але і аб радасцях і вялікіх перамогах у маім жыцці. Дырэктар і вучні паказалі мне стэнд з інфармацыяй пра мяне, асноўныя вехі майго жыцця і майго шляху. Я вельмі шчаслівы, што магу настроіць вучняў гэтай школы на плённы навучальны год», — падкрэсліў Аляксей Талай.

Асаблівым момантам стала сустрэча Аляксея Талая з мемарыяльным атрадам школы, які зараз рыхтуецца да нясення Ганаровай Вахты Памяці на Пасту № 1 каля Вечнага агню на плошчы Перамогі горада-героя Мінска. Мемарыяльны атрад будзе несці вахту з 13 па 16 верасня. Аляксей Талай запэўніў, што абавязкова знойдзе магчымасць наведаць дзяцей падчас нясення Вахты.

Ужо не першы год студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры пачынаюць новы навучальны год сустрэчай з Аляксеем Талаем. Цікавы факт — Аляксей Талай лічыцца талісманам універсітэта. Па словах рэктара Сяргея Рэпіна, гэта звязана з тым, што Аляксей лепей чым хто іншы матывуе студэнтаў на вучобу і трэніроўкі. Таму такія традыцыйныя сустрэчы асабліва важныя для першакурснікаў. Але некаторыя студэнты наведваюць іх кожны год. Акрамя таго, Аляксей Талай трэніруецца і рыхтуецца да спаборніцтваў па паралімпійскім плаванні менавіта ў басейне БДУФК. Таму, як адзначае Сяргей Рэпкін, у іх даўняя дружба. «Аляксей – цудоўны прыклад для пераймання, моцны матыватар. Часам моладзі трэба расставіць „кропкі над і“ ў жыцці і ў яго гэта цудоўна атрымліваецца. Эмоцыі ў студэнтаў былі неверагодныя, многія пасля сустрэчы падыходзілі да яго з пытаннямі. Многія падпісаліся на яго сацыяльныя сеткі. І я думаю, што сяброўства будзе працягвацца. Для моладзі вельмі важна, каб у іх быў старэйшы настаўнік, які можа даць правільную параду. Пасля такіх сустрэч мы не раз атрымлівалі падзячныя лісты ад бацькоў, якія на іх прысутнічалі», — расказаў Сяргей Рэпкін.

«Мой матывацыйны трэнінг накіраваны на тое, каб зарадзіць студэнтаў на навучальны год, узмацніць іх. Я хачу сваім уласным прыкладам дапамагчы ім паверыць у сябе, паказаць, што ў іх усё атрымаецца і ў вучобе, і спорце. І паказаць, што ўсё залежыць толькі ад цябе самога», — адзначыў Аляксей Талай.

Сустрэцца са знакамітым дзеячам пашанцавала вучням пачатковых класаў і настаўнікам гімназіі № 50 горада Мінска. Тэма сустрэчы хоць і агульная, але для кожнай аўдыторыі Аляксей знаходзіць асаблівыя словы: «Мы пагутарылі аб жыцці, аб тым, наколькі важна быць уважлівым і асцярожным, належным чынам выкарыстоўваць усе магчымасці, якія дае школа — вучыцца, развівацца, паважаць сваіх бацькоў і настаўнікаў, і імкнуцца да лепшага. Я расказаў дзецям, як важна стаць лепшай версіяй сябе, выкарыстоўваючы магчымасці, якія дае дзяржава, пад мірным небам, разам са сваімі роднымі і блізкімі старацца і перамагаць».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Аляксея ТАЛАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.