Вы тут

У канцы верасня ў Гомелі завяршаецца фантанны сезон


У гамяльчан і гасцей горада застаецца апошні тыдзень, каб ацаніць водную казку. Яна разгортваецца ўвечары дзякуючы фантану каля Гомельскага дзяржаўнага цырка. Гэтая дзея, сапраўды, не пакідае нікога абыякавым. Якія механізмы так элегантна могуць ўтаймаваць адну са стыхій і як ствараецца водны малюнак, даведалася карэспандэнт «Звязды».


Сакрэт жа яго воднай прыгажосці, што так заварожвае, — у дакладнай механіцы і электроніцы. Працуе ён па сродках спецыяльнай праграмы і таймераў. У чары фантана 210 «кубоў» вады прыводзяць у рух 19 помпаў.

— Струмені ў ім ствараюцца дэкаратыўнымі насадкамі: металічнымі наканечнікамі, якія і бачныя з вады. Яны закальцаваны ў 15 кругоў: 12 па перыметры і тры ў цэнтры, якія незалежна адзін ад аднаго могуць «гуляць» вышынямі струменяў, — тлумачыць майстар участка энергагаспадаркі Дзяржаўнага прадпрыемства «Гомельводаканал» Раман Кандратчык.

На балансе прадпрыемства дзесяць фантанаў, і кожны з іх асаблівы. Але фантан каля Гомельскага дзяржцырка яшчэ і самы вялікі ў горадзе. У ім максімальная вышыня, якую «бярэ» вада з фарсунак — каля пяці метраў. Аднак самае галоўнае ў стварэнні ўражлівага воднага малюнка, як тлумачыць дасведчаны спецыяліст, — выбудаваныя прапорцыі паміж рознымі вышынямі струменяў. Гэтая «геаметрыя» і стварае ўражанне, што з чары быццам вырастаюць прыступкі з вады.

Відовішчнасць гульні вадой фантана надае і падсвятленне. Кожнае кола струменяў эфектна вырастае ў сафітах. Падсветку забяспечваюць у агульнай складанасці 330 ліхтароў.

Дарэчы, фантан ля Гомельскага цырка па сваім працоўным стажы лічыцца ўжо пажылым: быў адкрыты амаль дваццаць гадоў таму. Пры гэтым яго водны драйв — не сучасны абгрэйд, а першапачатковая камплектацыя. Усе гэтыя гады спецыялісты падтрымліваюць фантан у такім стане, нібы ён толькі зманціраваны.

Пацікавіліся і галоўным рэцэптам ад спецыялістаў, як лепш прасякнуцца прыгажосцю воднай казкі ў цэнтры Гомеля. 

— Любавацца на адлегласці. Вядома, не забаронена стаяць каля чары фантана, некаторыя за руку водзяць па борціках чары дзяцей. Але мы зважаем увагу, што трэба быць асцярожным і ўважлівым, — заўважае майстар участка энергагаспадаркі. — Мы, на жаль, сутыкаемся з тым, што людзі, здараецца, «губляюць» у фантане самыя розныя асабістыя рэчы, і, «плавая» потым сярод вострых металічных дэкаратыўных насадак, могуць як самі параніцца, так і зламаць абсталяванне ў чары. Часта пашкоджваюцца тыя ж ліхтары падсвятлення, збіваюцца насадкі, якія выпускаюць струменні. Так што просім грамадзян, звяртаць увагу на інфармацыю папераджальных таблічках каля фантана і беражліва ставіцца да аб’екта гарадскога асяроддзя, — ад свайго імя і сваіх калег заклікае спецыяліст Дзяржаўнага прадпрыемства «Гомельводаканал».

Сёння работнікі службы робяць усё неабходнае, каб гомельскія фантаны былі самымі прыгожымі, працавалі спраўна і доўгія гады. У гэтым могуць дапамагчы і гараджане сваім добрым стаўленнем да аб’ектаў, што дораць прыгажосць. 

Дарэчы, заканчваецца фантанны сезон ў Гомелі традыцыйна канцом верасня. Пасля адключэння водападачы спецыялісты рыхтуюць аб’екты да зімовага сезона.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Ірыны Асташкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.