Вы тут

Што прыгатаваць з яблыкаў, калі варэнне, аладкі і шарлотка надакучылі


Амлет

Гэта далёка не класічны амлет, да якога мы так абвыклі, а самы сапраўдны ласунак, і выстаяць перад ім ой як складана.

Спатрэбіцца: яйкі — 2 шт.; цукар — 2 ч. л.; мука — 4 ч. л.; малако — 4 ст. л.; ванільны цукар — 0,5 ч. л.; яблыкі сярэдняга памеру — 1 шт.; масла — 2 ч. л.; пудра цукровая — 1 ч. л.

Жаўткі аддзяліць ад бялкоў і ўзбіць у шчыльную пену. 

У місцы змяшаць муку з жаўткамі і цукрам, дадаць малако і ванільны цукар, старанна змяшаць да аднастайнай масы.

Затым у атрыманую сумесь дадаць узбітыя бялкі, акуратна змяшаць. Яблыкі добра вымыць, зняць скурку. Мякаць нарэзаць тонкімі лустачкамі і абсмажыць на масле 1-2 хвіліны. Затым зверху выліць яечную масу, зменшыць агонь; накрыць і гатаваць 3–4 хвіліны. Затым перавярнуць і злёгку падрумяніць; пасля зноў перавярнуць і падрумяніць іншы бок. Перад падачай пасыпаць цукровай пудрай і пры жаданні разрэзаць амлет на кавалачкі.


Курыная печань з яблыкамі

Страва, якую не сорамна прыгатаваць і падаць на святочны стол або папросту парадаваць сябе і сваю сям’ю ў любы дзень, незалежна ад пары года.

Спатрэбіцца: печань курыная — 0,5 кг; цыбуля рэпчатая сярэдняга памеру — 2 шт.; яблыкі сярэдняга памеру — 2 шт.; алей — 2 ст. л.; соль і молаты чорны перац — на смак; грэцкі арэх — жменя; разынкі — жменя; воцат бальзамічны (белы) — 2 ст. л.; размарын — 3-4 галінкі.

Печань старанна вымыць пад вельмі халоднай праточнай вадой. Добра зачысціць і прасушыць пры дапамозе папяровага ручніка. Соль змяшаць з перцам і нацерці кавалачкі печані. На разагрэтай патэльні абсмажыць печань з кожнага боку прыкладна па хвіліне, затым перакласці на талерку і на гэтай жа патэльні абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю і долькі яблыкаў. Затым дадаць воцат, разынкі, дробна нарэзаны размарын і здробненыя арэхі. Акуратна змяшаць і дадаць печань, гатаваць 6-7 хвілін. Затым накрыць і пратушыць 1-2 хвіліны, пасля даць настояцца 5–10 хвілін. Пры жаданні перад падачай пасыпаць свежым зяленівам.


Яблычныя чыпсы

Спатрэбіцца: яблыкі сярэдняга памеру — 3 шт. Для салёных чыпсаў: соль, перац молаты — на смак; сушаныя травы — на смак; шматкі чылі — на смак. Для салодкіх: цукар — 2 ч. л.; карыца молатая — 0,5 ч. л.; ванільны цукар — 0,5 ч. л.

Яблыкі старанна вымыць, затым выдаліць асяродак. Мякаць нарэзаць тонкімі слайсамі.

У місцы змяшаць спецыі з соллю (для салодкіх адпаведна змяшаць цукар, карыцу і ванілін) і абкачаць у іх яблычныя слайсы. Выкласці на бляху, засланую пергаментам. Адправіць у разагрэтую да 90 градусаў духоўку на 2-3 гадзіны. Праз кожную гадзіну неабходна пераварочваць яблыкі для раўнамернага прыгатавання. За гэты час яблыкі павінны добра падсохнуць. Гатовыя яблыкі дастаць з духоўкі, даць астыць і падаваць да стала.


Яблычныя кольцы ў фрыцюры

Гэты ласунак стане выдатнай альтэрнатывай як бульбе фры, так і пончыкам.

Спатрэбіцца: яблыкі буйныя — 3 шт.; яйкі — 1 шт.; малако — 50 мл; мука — 0,5 шклянкі; разрыхляльнік — 1 ч. л.; цукар — 8 ст. л.; карыца — 1 ч. л.; соль — 0,5 ч. л.; алей — 0,5 л.

У місцы змяшаць яйкі з мукой, малаком і разрыхляльнікам, дадаць цукар, соль і карыцу.

Усё змяшаць да аднастайнай масы. З яблыкаў зняць скурку і выдаліць асяродак, мякаць нарэзаць кольцамі. Разагрэць алей у глыбокай патэльні. Яблычныя кольцы абмакнуць у кляр, а затым выкласці ў патэльню. Абсмажыць з усіх бакоў да румянай скарыначкі.

Гатовыя яблыкі выкласці на талерку, засланую папяровым ручніком, даць злёгку астыць.

Па жаданні можна пасыпаць цукровай пудрай і карыцай. Падаваць да стала.


Грэнкі-ролы

Спатрэбяцца: яблыкі салодкія буйныя — 2 шт.; сыр сметанковы — 100 г; масла — 1,5 ст. л.; хлеб тоставы — 10 кавалкаў; яйкі — 2 шт.; цукар — 3 ст. л.; малако — 3 ст. л.; сок лімона — 4 ч. л.; карыца — 0,5 ч. л.

З яблыкаў зняць лупіну, выдаліць асяродак, мякаць нарэзаць дробнымі кубікамі. У глыбокай патэльні змяшаць лімонны сок з карыцай, затым дадаць яблыкі. Смажыць на моцным агні 4-5 хвілін. З хлеба зрэзаць скарыначкі. Мякаць раскачаць у форме квадрата таўшчынёй 2-3 мм. Акуратна нацерці кожную лустачку сырам. Выкласці яблычную начынку і скруціць рулецікі. У місцы ўзбіць малако з яйкамі. Чыстую патэльню нацерці маслам, затым разагрэць яе. Кожны рулецік акунуць у малочна-яечную сумесь, абсмажыць з кожнага боку да румянай скарыначкі. Гатовыя грэнкі перакласці на талерку і пасыпаць зверху цукрам. Падаваць з гарбатай і мёдам.


Ёсць ідэя!

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.