Вы тут

Хрэнін: Наша асноўная задача — не дапусціць развязвання вайны на тэрыторыі Беларусі


Асноўная задача для ваенных — не дапусціць развязвання вайны на тэрыторыі Беларусі, забяспечыць мір, абарону дзяржавы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках наведвання кіраўніком дзяржавы вучэбнага аб’екта Мінабароны «Вузел супраціўлення» Кобрынскага ўмацаванага раёна, перадае БелТА.


Як нагадаў Віктар Хрэнін, у пачатку года Прэзідэнтам была пастаўлена задача яшчэ раз прааналізаваць, як арганізавана абарона краіны, і ўлічыць пры гэтым формы і спосабы вядзення баявых дзеянняў у суседняй краіне. Узброеныя Сілы Беларусі, паводле слоў міністра, ні ў якім разе не ігнаруюць тое, што адбываецца вакол, пастаянна вывучаюць хутказменлівую абстаноўку, спосабы і метады вядзення барацьбы, абучаюць асабовы склад, укараняюць новаўвядзенні ў практыку.

Што датычыцца падрыхтоўкі да абароны дзяржавы, Віктар Хрэнін растлумачыў сучасныя падыходы такім чынам: «Мы прыйшлі да высновы, што неабходна ісці праз умацаваныя раёны, якія здольны вытрымліваць удары авіяцыі, артылерыйскія налёты. Асноўны прынцып, які закладваецца, — аўтаномнасць вядзення баявых дзеянняў, захаванне жыццяў людзей і ўтрыманне пазіцый». Якраз такі ўмацаваны раён, яго магчымасці і прадэманстравалі кіраўніку дзяржавы. Паводле слоў міністра, галоўнакамандуючы ацаніў убачанае пазітыўна, таму далей Мінабароны будзе ісці па шляху арганізацыі такіх вучэбных ліній абароны па краіне.

«Асноўная задача (што патрабуе Прэзідэнт) — не дапусціць развязвання вайны на нашай тэрыторыі, забяспечыць мір, абарону нашай дзяржавы. Мы не проста аб гэтым гаворым, а на справе паказваем, што мы да гэтага рыхтуемся. Мы ніякія не агрэсары, як бы ні спрабавалі нашы заходнія суседзі спекуляваць на гэтым. Мы рыхтуемся абараняцца, абараняць сваю зямлю, і нікому ні кавалачка сваёй зямлі не аддадзім», — заявіў міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на пастаяннае ўкараненне новых узораў узбраення, абавязковых у сучасных умовах вядзення баявых дзеянняў, у прыватнасці, для процістаяння ў артылерыйскай барацьбе, атацы дронаў. «Мы працуем у цесным узаемадзеянні з ваенна-прамысловым комплексам, даводзім патрабаванні і задачы. Яны ўжо таксама навучыліся працаваць з колаў, укараняючы і распрацоўваючы менавіта тыя новыя сродкі, якія нам патрэбны», — сказаў Віктар Хрэнін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.