Вы тут

«Далягляды» надрукуюць творы башкірскіх паэтаў


У Беларусі і Башкартастана ўсё шырэйшымі становяцца літаратурныя сувязі. Гэтаму спрыяе і перакладчыцкая актыўнасць беларускіх мастакоў слова. Вось і зараз для штогадовага альманаха перакладаў твораў паэтаў і празаікаў свету на беларускую мову «Далягляды’ 24» рыхтуецца вялікая падборка башкірскай паэзіі. 


Творы Ларысы Абдулінай, Гульназ Кутуевай, Равіля Шамаса, Зульфіі Хананавай пераўвасобіла на беларускую мову вядомая паэтэса і перакладчыца Іна Фралова. 

Некаторы час назад у кніжнай серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі» пабачыла свет кніга «Карэнні сілу берагуць». Паэт і перакладчык Віктар Шніп прапанаваў беларускаму чытачу ў сваіх перакладах творы многіх расійскіх паэтаў, якія працуюць у нацыянальных літаратурах. Сярод іншых у гэтым зборніку былі прадстаўлены вершы Шайхзады Бабіча, Мустая Карыма, Зульфіі Хананавай. 

У апошні час башкірскую паэзію на беларускую мову перакладаюць не толькі Іна Фралова, Віктар Шніп, але і Святлана Быкава, Рагнед Малахоўскі, Генадзь Аўласенка. Такія творчыя актыўнасці не могуць не радаваць. Яны, несумненна, паспрыяюць з’яўленню новых кніг башкірскіх аўтараў у Беларусі, новых публікацый іх твораў на старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў — у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць». 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.