Вы тут

У Кыргызстане праходзіць вучэнне «Непарушнае братэрства — 2023»


Ваеннаслужачыя міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, афіцэры камандавання ССА і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, прызначаныя ў склад аператыўнай групы, а таксама прадстаўнікі ўнутраных войскаў і АМАП МУС нашай краіны ўдзельнічаюць у сумесным вучэнні з міратворчымі сіламі дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Непарушнае братэрства — 2023», якое праходзіць у Кыргызстане.


Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця сумеснага вучэння намеснік міністра абароны Кыргызскай Рэспублікі генерал-маёр Руслан Мукамбетаў адзначыў, што вучэнне запланавана з улікам рэалій сусветнай абстаноўкі. «Перад намі стаяць важныя задачы па ўдасканаленні ваеннага складніка арганізацыі і нарошчванні яе патэнцыялу ў мэтах усебаковага развіцця дзяржаў-членаў АДКБ, — паведаміў ён. — Сумеснае міратворчае вучэнне АДКБ нацэлена перш за ўсё на сумесную аператыўную баявую падрыхтоўку падраздзяленняў, вылучаных у склад Калектыўных міратворчых сіл дзяржаў-членаў АДКБ. Дзякуючы вучэнням міратворчай накіраванасці, асабовы склад Узброеных Сіл нашых брацкіх дзяржаў удасканальвае сваю палявую вывучку і набывае неабходны практычны вопыт вядзення міратворчых аперацый».

Як звярнуў увагу начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў, валоданне эфектыўным інструментам прымірэння канфліктуючых бакоў, аднаўлення нармальнага жыцця з’яўляецца важным складнікам сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ. «На сённяшні дзень, дзяржавы — члены арганізацыі маюць больш чым 25-гадовы вопыт міратворчасці ў розных кутках свету, — нагадаў ён. — У 2022 годзе міратворчыя сілы АДКБ практычна былі прыменены ў Рэспубліцы Казахстан. Вынік міратворчай аперацыі атрымаў высокую ацэнку кіраўніцтва Рэспублікі Казахстан і дзяржаў — членаў АДКБ. Далейшае ўдасканаленне складу міратворчых сіл АДКБ і іх падрыхтоўка да выканання задач па прызначэнні — найбольш важны напрамак развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі арганізацыі ў бліжэйшыя гады».

Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі вучэння прайшлі ўрачыстым маршам з разгорнутымі дзяржаўнымі сцягамі і паехалі на палігон навучальнага цэнтра «Эдэльвейс» адпрацоўваць практычныя дзеянні.

Актыўная фаза вучэння пройдзе з 9 да 13 кастрычніка. Асноўныя мэты вучэння — удасканаленне практычных навыкаў службовых асоб органаў кіравання і асабовага складу Міратворчых падраздзяленняў АДКБ у ходзе правядзення аперацыі па падтрыманні міру ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі. Ва ўмовах высакагор’я будуць адпрацоўвацца задачы постканфліктнага ўрэгулявання: правядзенне міратворчай аперацыі з прымяненнем сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ і аказанне гуманітарнай дапамогі. Практычныя дзеянні прадугледжваюць выкананне калектыўнымі міратворчымі сіламі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі МНС, МУС, ДКНБ дзяржаў — членаў АДКБ вучэбна-баявых задач на блокпастах і пунктах прыёму пацярпелых, пры суправаджэнні калон і грузаў, вызваленні населенага пункта і заложнікаў, аказанні гуманітарнай дапамогі. Асаблівасцю вучэння бягучага года з’яўляецца правядзенне некалькіх эпізодаў у акваторыі возера Ісык-Куль.

Усяго ў манёўрах удзельнічае каля 1500 ваеннаслужачых, больш за 200 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, армейская, знішчальная і ваенна-транспартная авіяцыя, беспілотныя авіяцыйныя комплексы і армейскія катэры.

Алег НЯКАЛА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.