Вы тут

Навінкі кнігавыдання. Выйсці за межы


У серыі «Сучасная беларуская літаратура», якая выходзіць у выдавецтве «Аверсэв» пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі, — чарговая навінка: пабачыў свет том так званай «жаночай прозы» «Размова з люстэркам». Аўтары апавяданняў і навел — пісьменніцы-жанчыны. Кніга выйшла на рускай і беларускай мовах. 


Адкрываецца зборнік апавяданнямі Веры Зелянко, якая часта друкуецца ў часопісе «Нёман». Няма ніякіх сумненняў, што ўвагу чытача асабліва прыцягне апавяданне «Белая дача», у якім аўтар паказвае гісторыю нараджэння ў маленькай дзяўчынкі дапытлівай душы, якая прагна ўглядаецца ў самыя дробныя праявы жыцця вакол сябе. Фонам для таго, што адбываецца ў творы, служыць вельмі цікавая мясціна — Белая дача ў Курасоўшчыне, гістарычны і архітэктурны помнік XIX стагоддзя. 

У кнізе «Размова з люстэркам» сваімі мастацкімі адкрыццямі дзеляцца з чытачом Святлана Бязлепкіна, Ніна Рыбік, Алена Стэльмах, Алена Брава, Таццяна Дашкевіч, Валянціна Драбышэўская, Таццяна Дземідовіч, Настасся Нарэйка, Ясенія Аляксеева. Самаму малодшаму аўтару — Я. Аляксеевай — крыху болей за дваццаць гадоў. Зараз яна працуе рэдактарам аддзела ў літаратурна-мастацкім часопісе «Маладосць». Але ўзрост не стаў для яе памехай у раскрыцці няпростых пытанняў зносін паміж пакаленнямі. Каб пераканацца ў гэтым прачытайце апавяданне Ясеніі «Смех блізкіх людзей». 

З прадмовы да кнігі «жаночай прозы»: «Зборнік навел і апавяданняў, аўтарамі якіх з’яўляюцца жанчыны, магчыма, некаму падасца кнігай, укладзенай проста па гендэрнай прыкмеце. Гэта зусім не так. Сабраўшы пад адной вокладкай творы пісьменніц, якія сёння працуюць у беларускай прозе, друкуюцца на старонках перыядычных літаратурна-мастацкіх выданняў, хацелася б паспрабаваць выкласці агульную карціну тых клопатаў і трывог, што хвалююць менавіта жанчыну...» І яшчэ: «Беларускія пісьменніцы вядуць свой пошук, выкладваюць на паверхню (прычым часцей робяць гэта даволі аголена, адкрыта) унутраны боль, тое, што мужчына не адразу заўважыць, знойдзе ў жыцці. Пра што б яны ні пісалі: пра вайну ці Чарнобыль, пра каханне ці сямейныя каштоўнасці, повязь пакаленняў, — жанчыны застаюцца жанчынамі і імкнуцца прыўзняцца над усім светам, стараюцца агледзець, чаго вартыя іх сілы...»

Чытачу ж пажадаем агледзець здзейсненае жанчынамі ў апошні час у мастацкай прозе. 

Набыць кнігу «Размова з люстэркам» можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў мінскай кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, д. 72. 

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.