Вы тут

Беларускія барцы заваявалі пяць медалёў маладзёжнага чэмпіянату свету


Героі тыдня. У сталіцы Албаніі Тыране завяршыўся чэмпіянат свету па барацьбе сярод атлетаў да 23 гадоў, удзел у якім пад нейтральным сцягам прынялі беларускія спартсмены. Барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук стаў чэмпіёнам свету ў вагавой катэгорыі да 97 кг. Глеб Макаранка стаў сярэбраным прызёрам у катэгорыі да 63 кг. Не засталіся без медалёў і дзяўчаты. Аліна Шаўчук заваявала «серабро» ў катэгорыі да 68 кг, а Арына Мартынава і Вікторыя Радзькова выйгралі па «бронзе» ў катэгорыях да 55 кг і да 72 кг адпаведна.


Перамога тыдня. Хакеісты мінскага «Дынама» завяршылі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У заключным матчы серыі «зубры» сустрэліся з омскім «Авангардам». Вынік сустрэчы — 4:3 на карысць мінчан. Такім чынам, у гэтай выязной серыі падапечныя Дзмітрыя Квартальнага набралі чатыры ачкі з чатырох. Наступны паядынак мінчане правядуць 31 кастрычніка на дамашнім лёдзе супраць чарапавецкай «Поўначсталі».

Лічба тыдня. 6 залатых медалёў заваявалі беларускія спартсмены на маладзёжным чэмпіянаце свету па шашках-64, які адбыўся ў Турцыі. Двухразовай чэмпіёнкай свету сярод моладзі стала Аляксандра Спірына. Па залатым медалі таксама выйгралі Арцём Ціханаў (юніёры) і Паліна Петрусева (моладзь), Дар’я Нікіфарава (дзяўчаты да 17 гадоў) і Юлія Швед (дзяўчаты да 11 гадоў). Яшчэ сем беларусаў сталі прызёрамі чэмпіянату. У маладзёжным чэмпіянаце свету па шашках-64 прынялі ўдзел 160 спартсменаў з 13 краін. Спаборніцтвы праходзілі ў шасці ўзроставых групах па трох праграмах — класічнай, хуткай і вокамгненнай. Беларускія спартсмены заваявалі 6 залатых, 5 сярэбраных і 7 бронзавых медалёў.

Поспех тыдня. Нашы спартсмены выступілі на Усерасійскіх спаборніцтвах па веласпорце на трэку, якія завяршыліся ў Санкт-Пецярбургу. Усяго наша каманда заваявала шэсць медалёў. У індывідуальнай гонцы праследавання на тры кіламетры сярод жанчын з новым рэкордам Беларусі — 3:29,394 — перамагла Караліна Бірук, другое месца заняла Анастасія Колесава. У юніёрак поўны камплект узнагарод сабрала Паліна Конрад: «золата» ў гонцы з выбываннем, «серабро» ў гонцы праследавання і «бронзу» ў мэдысане ў дуэце з Адэлінай Сакун. Акрамя таго, Сакун заваявала бронзавы медаль па выніках скрэтча.

Каманда тыдня. Беларускія футбалісты прабіліся ў элітны раўнд адборачнага турніру юнацкага чэмпіянату Еўропы (U-17). 

У заключным матчы кваліфікацыйнай групы беларуская зборная сустрэлася з камандай Казахстана. Паядынак скончыўся нічыёй — 0:0. У першым туры беларусы перамаглі каманду Шатландыі — 3:1, а потым саступілі зборнай Турцыі — 0:1. 

Выніковае становішча ў групе: Турцыя — 7 ачкоў, Беларусь — 4, Шатландыя — 3, Казахстан — 2. У элітны этап кваліфікацыі юнацкага кантынентальнага першынства выходзяць па дзве найлепшыя каманды з 13 груп, а таксама пяць найлепшых зборных, якія фінішуюць трэцімі. Пуцёўкі туды, акрамя беларусаў і туркаў, ужо атрымалі футбалісты Грузіі, Германіі, Польшчы, Аўстрыі, Нідэрландаў, Швецыі, Фінляндыі, Ірландыі і Швейцарыі. Матчы элітнага раўнда адбору пройдуць у сакавіку, а фінальны турнір адбудзецца з 20 мая да 5 чэрвеня 2024 года на футбольных арэнах Кіпра.

Дэбют года. Беларускі абаронца Ілья Салаўёў правёў першы ў кар’еры матч у Нацыянальнай хакейнай лізе. Беларускі хакеіст выступае ў складзе каманды «Калгары Флэймз». Ураджэнец Магілёва стаў 15-м беларускім хакеістам і трэцім у бягучым сезоне, які выступае ў наймацнейшай лізе планеты. Разам з Салаўёвым за «Калгары Флэймз» выступае яшчэ адзін беларус Ягор Шаранговіч. Упершыню за 11 гадоў за адну каманду НХЛ згулялі два беларусы. Але ў гэтым матчы «Калгары» прайграў «Сэнт-Луісу» з лікам 0:3.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.