Вы тут

Як павысіць жаночую энергію? Парады псіхолага


Жаночая энергія дае пачуццё прывабнасці, жаданасці і поспеху, дапамагае атрымліваць асалоду ад жыцця і прыцягваць жаданае. Напоўненая энергіяй жанчына адчувае, што ўсё ідзе так, як неабходна, яна разняволеная і разумее: усё, што адбываецца ў яе жыцці, толькі для дабра. 


Што блакуе паток жаночай энергіі? Першым чынам, блакіроўка адбываецца калі жанчына займаецца не ўласцівымі, не сваімі справамі, занадта шмат працуе на нялюбай працы. Справа, якая не прыносіць задавальнення вельмі моцна перашкаджае энергіі радасці, жыцця і асалоды.

Напоўніцца энергіяй можна рознымі спосабамі. Вось некаторыя з іх.

Сауна. Лазневыя працэдуры дадатна ўздзейнічаюць на жаночы арганізм: пара і высокая тэмпература чысцяць скуру і робяць яе эластычнай, нармалізуюць работу лоевых залоз. Пасля некалькіх наведванняў паляпшаецца колер скуры, знікаюць сляды стомленасці і недасыпаў. Лепш за ўсё наведваць сауну з сяброўкамі. Хтосьці прыносіць скраб, хтосьці маску і дзве-тры гадзіны праводзіце ў прыемнай кампаніі. Задавальненне атрымаеце масу і ад парнай, і ад басейна, і ад размовы.

Масаж. Масаж для жанчын з’яўляецца выдатным спосабам зняць стрэс, палепшыць вонкавы выгляд і стан нервовай, гарманальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Больш за тое, жанчыны вельмі любяць адчуваць, што пра іх клапоцяцца, і масаж — выдатны спосаб паказаць гэта. Мы можам атрымаць неабходныя нам дакрананні, разагнаць застаялую энергію, зняць напружанне і атрымаць асалоду. Прычын для таго, каб тэрмінова запісацца на масаж шмат.

Догляд за валасамі і целам. Гэта можна рабіць у салоне прыгажосці альбо дома. Любы догляд за валасамі, няхай гэта будзе афарбоўка, стрыжка або фрызура, а таксама і SРА- працэдуры — павялічваюць энергію жанчыны. Для гэтага нават не патрэбна набываць надта дарагую касметыку, лепей выкарыстоўваць натуральныя скрабы, маскі. Напрыклад, добры скраб для цела — кававая маса. Дробна змолатая кава здымае «мёртвую» скуру, а алеі сілкуюць новую. 

Дарэчы, па стане валасоў можна зразумець, у якім стане нашая псіхіка. Слабыя і цьмяныя валасы кажуць аб перанапружанні і стомленасці, а жывыя, якія пыхкаюць здароўем — відавочна дэманструюць напоўненасць энергіяй.

Сюды ж аднясем і педыкюр. Простая ванна з соллю зможа зняць з ног стомленасць пасля доўгага дня. А акрамя таго прыгожыя дагледжаныя ножкі паляпшаюць настрой па раніцах. Педыкюр служыць прафілактыкай захворванняў скуры і пазногцяў: прыбіраюцца ўшчыльненыя і арагавелыя ўчасткі скуры, таму прадухіляецца з’яўленне сухіх мазалёў, натоптышаў і расколін.

Макіяж. Макіяж не толькі робіць нас прыгажэй, але і аказвае станоўчы ўплыў на псіхічны стан. Па даследаваннях псіхолагаў, жанчыны, якія рэгулярна накладваюць макіяж, адчуваюць сябе ўпэўнена і смела. Мы прывыклі часта рабіць макіяж толькі на выхад — для кагосьці (мужчын, кліентаў, сябровак). Насамрэч, больш за ўсё гэта трэба нам самім, каб падабацца сабе, радавацца свайму знешняму выгляду.

Правільнае харчаванне. Мы прымаем настрой і характар прадуктаў, якія ўжываем. Таму разам з мясам атрымліваем энергію гвалту, разам са смажаным — энергію страсці. А разам са свежай
садавінай мы атрымліваем энергію дабрыні, кахання і радасці. Не пераядайце на ноч, ужывайце больш свежай гародніны і садавіны, гатуйце з любоўю, і тады будзеце атрымліваць больш энергіі і ад спажывання. 

Прапануем вам пералік найбольш карысных прадуктаў для прыгажосці і здароўя:

  • Чарніцы;
  • Буры рыс;
  • Яйкі;
  • Белае мяса птушкі;
  • Брокалі;
  • Авакада;
  • Фасоль;
  • Грэцкія арэхі;
  • Марская капуста;
  • Суцэльна-збожжавы хлеб;
  • Тунец;
  • Чорны шакалад;
  • Ялавічына;
  • Аліўкавы алей

Здаровы лад жыцця. Вашы звычкі вызначаюць вашае жыццё. Калі вы шмат курыце, лаецеся нецэнзурнымі словамі, пераядаеце ці позна ўстаяце — гэта аказвае вялікі ўплыў на ваш настрой і ўзровень энергіі. Звычкі ж харчавацца здаровымі прадуктамі, рана ўставаць, казаць людзям прыемнае ўнясуць у ваша жыццё зусім іншы настрой. Жаночае цела вельмі адчувальнае, і яго трэба трымаць у тонусе. Знайдзіце свой варыянт фізічнай нагрузкі: пілатэс, бога, плаванне, бег – і кожны раз у складанай сітуацыі займіцеся гэтым. І галава перастане балець ад думак, і сілы з’явяцца.

Водары. Жаночая парфума валодае магічнай сілай. Флакон з духамі абавязкова павінен быць у любой дзяўчыны: усяго некалькі духмяных кропель здольныя цалкам змяніць светаадчуванне. Прыемны пах дасць сілы самой дзяўчыне і даставіць задавальненне навакольным. Каштуйце розныя духі і араматычныя маслы, і шукайце свой водар — бо на розных жанчынах адны і тыя ж духі павеюць па-рознаму.

«Няма жаншчын, якія не любяць духі, ёсць жанчыны, якія не знайшлі свой пах!», — Мэрылін Манро.

Ёга Чым карысна ёга для жанчыны? Практыкі ёгі дабратворна ўплываюць на працу сасудаў, мозгу, мышцаў, здымаючы напружанне, хранічную стомленасць, яны дапамагаюць раскрыць унутраныя рэзервы арганізма. Гэта цэлы лад жыцця, іншы строй думак, расслабленне. Яшчэ лепш займацца пад кіраўніцтвам альбо ў кампаніі іншай жанчыны — так вы зможаце абмяняцца энергіяй.

Танцы. Самая лепшая зарадка і фізічны занятак — гэта танцы. Яны не толькі даюць нагрузку для цягліц, развіваюць плыўнасць, зграбнасць, гнуткасць, але і ўплываюць на музычны густ. Важна, каб вы атрымлівалі ад гэтага асалоду, псіхалагічную разрадку. Менавіта праз танец жанчына спазнае сябе і свет.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.