Вы тут

Футбалісты мінскага «Дынама» — чэмпіёны Беларусі


Перамога тыдня. Футбалісты мінскага «Дынама» датэрмінова выйгралі чэмпіянат Беларусі. У рамках 29-га тура нацыянальнага першынства краіны мінчане абыгралі бабруйскую «Белшыну». Вынік матча, які прайшоў у Бабруйску, — 4:0. Аўтарамі галоў сталі Аляксандр Сачыўка, Іван Бахар, Аляксей Гаўрыловіч і Данііл Зорын. Да гэтага «Дынама-Мінск» станавіліся чэмпіёнамі 19 гадоў таму.


 «Дынама-Мінск»

Аб’ява тыдня. Міжнародная федэрацыя коннага спорту (FEІ) дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе. Умовы і тэрміны рэалізацыі гэтага рашэння будуць прапанаваны на зацвярджэнне выканкаму FEІ падчас тэлеканферэнцыі ў снежні 2023 года.

Поспех тыдня. Чэмпіён Беларусі па гандболе «Мяшкоў Брэст» другі раз запар перамог ЦСКА і выйшаў на першае месца ў групе А SEHA-лігі. Брэсцкія гандбалісты адолелі маскоўскіх сапернікаў з вынікам 25:23. У групе В мінскі СКА другі раз запар перамог «Бусла Кітая» — 34:26. Цяпер, маючы ў сваім актыве восем балаў, мяшкоўцы знаходзяцца на першым месцы ў групе. Наступныя паядынкі першага этапа чэмпіянату SEHA-лігі адбудуцца 6–10 снежня. Групавы этап завершыцца ў пачатку лютага 2024 года, пасля чаго лепшыя каманды прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды.

Дэбют тыдня. Салігорскі «Шахцёр» ярка дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3×3. Упершыню выступаючы сярод наймацнейшых расійскіх каманд, беларусы выйгралі ва ўсіх матчах. На групавым этапе спаборніцтваў Максім Каратцоў, Антон Зарэцкі і Максім Сазонаў па чарзе перамаглі маскоўскі клуб «Паўночны» — 21:12 і «Уралец» са Залатавуста — 21:4. У матчы за выхад у наступны этап спаборніцтваў беларусы перамаглі «ЦСП «Обнінск» з лікам 21:12. Наступны этап расійскага чэмпіянату пройдзе 12–13 снежня ў Архангельску. Чэмпіён і прызёры вызначацца ў пачатку чэрвеня 2024 года. Салігорскі «Шахцёр» стаў першым у гісторыі замежным клубам, які выступае ў чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3×3. Ён з’яўляецца базавай камандай нацыянальнай зборнай Беларусі.

Медалі тыдня. У цэнтры водных відаў спорту «Неўская хваля» ў Санкт-Пецярбургу завяршыўся адкрыты чэмпіянат Расіі па плаванні на кароткай вадзе, удзел у якім прынялі і беларускія спартсмены. Ілья Шымановіч заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 50 метраў брасам. Таксама лідар беларускай зборнай стаў сярэбраным прызёрам на стаметроўцы брасам. Аліна Змушко заваявала «серабро» на дыстанцыі 200 метраў брасам. 

У яе актыве таксама сярэбраныя медалі на стаметроўцы і на 50 метрах брасам. Беларускія плыўцы таксама сталі другімі ў мужчынскай камбінаванай эстафеце 4×50 метраў, дзе нашу краіну прадстаўлялі Віктар Стасяловіч, Рыгор Пякарскі, Ілья Шымановіч і Руслан Скамарошка.

Героі тыдня. Пяцёра беларускіх спартсменаў выступілі на маладзёжным чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы. Ігнат Паўлюкавец стаў сярэбраным прызёрам у катэгорыі да 89 кг. Ягор Папоў заваяваў «бронзу» ў катэгорыі да 67 кг.

Лічба тыдня. 21 медаль заваявалі беларусы на міжнародным турніры па боксе памяці В. І. Лівенцава, які прайшоў у Мінску. У актыве беларусаў сем залатых медалёў. Іх заваявалі Уладзіслаў Смяглікаў, Дзяніс Салоцкіх, Яна Бурым, Ала Івашкевіч, Арына Данільчык, Аліна Вебер і Вікторыя Кебікава. Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Орсіч, Раміл Аліеў, Артур Туніеў, Марыя Піліпенка, Таццяна Трушкіна і Улада Базылевіч. Трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Іван Захаранкаў, Аляксандр Доўнар, Кірыл Самадураў, Уладзіслаў Марчык, Маргарыта Банюшэвіч, Аляксандра Карповіч, Вікторыя Тэліман і Маргарыта Кісялёва. У міжнародным турніры памяці Віктара Лівенцава ўзялі ўдзел баксёры з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Казахстана, Кітая, Туркменістана і Конга, якія разыгралі 20 камплектаў медалёў (12 — у мужчын і восем — у жанчын).

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.