Вы тут

Лілія Ананіч: Якасць жыцця — клопат агульны


Указам Прэзідэнта Беларусі вызначана тэматыка 2024 года. Як Аляксандр Лукашэнка і агучваў раней, 2024 год аб’яўлены Годам якасці. 


Па словах намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Ліліі Ананіч, у ініцыятыве кіраўніка дзяржавы аб’явіць 2024 год Годам якасці і заснаваць дзяржаўны Знак маркіроўкі якаснай прадукцыі на аснове савецкага Знака якасці бачацца стратэгічныя пасылы. 

«На эканамічны пастаянна звяртае ўвагу Прэзідэнт, патрабуючы ад службовых асоб не ўпусціць адкрытыя насуперак санкцыйнаму націску магчымасці ў нарошчванні эканамічнага патэнцыялу, — адзначае дэпутат. — Санкцыі не спрацавалі. На завяршэнне адыходзячага года праглядаецца выкананне прагнозу росту ВУП (за 9 месяцаў — 103,8%), у рамках Саюзнай інтэграцыі з Расіяй зроблены сур’ёзны задзел па праектах прамысловай мадэрнізацыі ў мэтах імпартазамяшчэння, уражлівая дынаміка росту экспарту беларускай прадукцыі на рынкі дружалюбных краін. Тым не менш, ужо сёння відавочна, што заняць наседжанае „свята месца“ пасля спешнага сыходу з рынкаў заходніх кампаній накіраваліся не толькі беларускія прамысловыя гранды, але і кітайскія, турэцкія, індыйскія. Аналагічна і ў іншых галінах. А значыць, на маршы павінны быць задзейнічаны ўсе рэзервы па нарошчванні канкурэнтаздольнасці. Каб прадукцыі нашай аддавалі перавагу не па суадносінах „кошт-якасць“, а з аксіёмным перакананнем: беларускае — значыць найлепшае».

Парламентарый звяртае ўвагу, што ў аб’яўленні Года якасці ёсць і ідэалагічны пасыл. «У самой ідэі пераемнасці савецкага Знака якасці, — удакладняе Лілія Ананіч. — Гэта як пажаданне маладой генерацыі: захоўвайце і памнажайце напрацаваны гадамі ўпартай працы старэйшых пакаленняў эканамічны патэнцыял, развівайце самавітыя навукова-тэхналагічныя кампетэнцыі, якія і сёння складаюць аснову эканамічнага базісу дзяржавы, стаўце амбіцыйныя задачы ва ўсіх сферах і дасягайце новых вяршыняў».

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі заўважае, што задаецца трэнд на сацыяльную салідарную адказнасць грамадзян і дзяржавы ў дасягненні якасных параметраў жыцця. «Далёка не ўсе грамадзяне гатовыя раптоўна прасякнуць такой адказнасцю, па звычцы спадзяючыся на сацыяльную функцыю дзяржавы, — мяркуе дэпутат. — Тым больш, мадэль беларускай дзяржавы тым і моцная, што ў ёй не дэкларатыўна замацаваны, а рэальна забяспечваецца сацыяльны вектар развіцця і ў аснову ставіцца дабрабыт грамадзян. Аднак моцная сацыяльная палітыка дзяржавы зусім не азначае падачу ўсіх выгод кожнаму чалавеку на сподачку з блакітнай аблямоўкай. Якраз, наадварот, прайшоўшы перыяд станаўлення і ўмацавання сацыяльнай традыцыі, неабходна плаўна падводзіць грамадства падымацца на больш высокую прыступку, пры гэтым задзейнічаць адну з самых эфектыўных матывацый — асабістую».

Па яе словах, у фарміраванне асабістай і салідарнай адказнасці грамадзян свой важкі ўклад могуць і павінны ўнесці разам з дзяржаўнымі структурамі грамадскія арганізацыі, для якіх адкрываецца ў літаральным сэнсе поле заўважнай ініцыятывы, генеравання і рэалізацыі карысных сацыяльных ідэй і праектаў.

Запісала Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.