Вы тут

Шлях у эліту


Ёсць вельмі трапны выраз: «не колькасцю, а ўменнем». І насамрэч у развіцці кожнага прадпрыемства, кожнай галіны, кожнай краіны ёсць свой шлях, канцэпцыя. Самая блізкая з магчымых, самая прыдатная з абраных. Беларусь — сярэдняя па памерах краіна. Насельніцтва — не як у Кітая альбо Індыі. Таму колькасцю дэталяў мы не здужаем пакарыць сусветны гандаль. Вядома ж, чым больш аднатыпнай прадукцыі, тым яна таннейшая. У нас няма лясных абшараў сібірcкай тайгі альбо неаглядных прастораў жытнёвай Кубані. Таму гандляваць сыравінай — артыкул, які вялікага прыбытку не прынясе.


Канешне, у нас ёсць і лес, і ўрадлівыя глебы, але больш сціплыя па памерах. А яшчэ у нас ёсць людзі — сціплыя і здольныя. У суме атрымліваецца: наша ніша — гэта якасць. Інакш нельга. Таму і 2024-ы — Год якасці. Дарэчы, з якасцю мы вельмі даўно сябруем. Спытайце ў кожнага пакупніка з братэрскай Расіі. Брэнды Беларусі — Лукашэнка, парадак, прадукты. Ад Калінінграда да Уладзівастока — усе гэтыя рэкламныя білборды з іншаземнымі таварамі блякнуць у параўнанні са сціплым, але прывабным надпісам: «Товары с Белоруссии». Ды яшчэ і на чырвона-зялёным фоне.

«ГОСТы» замест няякаснага падабенства — гэта рашэнне нашага Прэзідэнта. Менавіта жыццё і здароўе людзей важнейшыя за прыбытак. Таму прадукты ў нас на ўзроўні — смак дзяцінства. Канешне, цяпер асартымент іншы, але прыярытэтам застаецца якасць.

Дарэчы, якасць не замінае колькасці. Ізноў прыйшла добрая навіна — Беларусь увайшла ў сусветны топ-5 лідараў па вытворчасці малака на душу насельніцтва. У нас вырабляецца 853 кг малака на чалавека ў год пры спажыванні крыху больш за 230 кг. Вось яны, «малочныя рэкі» экспартнага накірунку. Ёсць чым ганарыцца.

За малочнай галіной эстафету павінна пераняць мясаперапрацоўка. Важкае слова за машынабудаўніцтвам, ды і ўвогуле за прамысловасцю. Такі ж падыход павінен быць ва ўсім. Ад беларускіх «Атлантаў» да гігантаў-БелАЗаў. Вядома, «Вітаўту» (электробусу) нялёгка пакарыць бязмежныя прасторы Расіі, калі на рынку транспарту што ні месяц, то новая назва тэхнікі з Паднябеснай. Беларуская фішка — стабільнасць. І ў прамысловасці гэта козыр. Мы пайшлі па шляху стварэння мультыбрэндавых цэнтраў, сервіснай сеткі. А трэба так, каб як са «Сталічнымі» цукеркамі, — іх у цэнтры Мінска не знойдзеш. Сёння прывезлі — сёння ж раскупілі.

Чым больш якасны прадукт, тым больш маржынальны. Час замест звыклага «наштампуем» і ад «найлепшыя з таннага» рухацца да «якаснае з найлепшага». Гэта пытанне выжывальнасці і прысутнасці ў сусветнай эканоміцы. Зразумела, не ўсё і адразу. Але новы арыенцір зададзены. Як некалі імпартазамяшчэнне. Кіраўнік краіны прабівае шлях да самых перспектыўных рынкаў Сусветнага Поўдня. Гэта самае галоўнае — заслужыць давер. А нам трэба паспяваць за дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні.

Калі разважаем пра беларускую якасць, то маем на ўвазе нашу смятану, сыры, каўбасы і цукеркі. Але такім жа «смачным» павінна стаць яшчэ шмат што. У цэлым — якасць жыцця беларусаў, у прыватнасці — кожны трактар, паслуга кожнага стаматолага, ды і ўвогуле асабістая адказнасць кожнага за дасягненне высокай якасці жыцця.

Якасны падыход — гэта яшчэ і павага да сябе, да свайго. Пакупніцкі патрыятызм — тое, над чым трэба працаваць: над больш якасным стаўленнем да беларускага і адзін да аднаго, да сваёй гісторыі, да сваіх тавараў, да ліфта ў гарадской шматпавярхоўцы і аўтобуснага прыпынку ў аграгарадку…

Калі кожны стане больш якасна выконваць сваю працу, тады ў цэлым палепшыцца ўсё навокал. Якасна сабраны камбайн будзе радзей псавацца, а значыць, больш якасна збярэ збожжа, без страт. З кожнага поля эканомія ў мяшок, а ў цэлым па краіне — колькі гэта будзе ў агульнай вазе! Што датычыцца камбайна, то вельмі трапнае параўнанне. Быў час, калі трэба было зрабіць свой. Цяпер мы стварылі аналагі «Джондзіра». Новая мэта — каб ужо «Джондзір» арыентаваўся на «Гомсельмаш». Нараджаецца новы ідэалагічны брэнд — «зроблена беларусамі для беларусаў».

Так мы крочым у элітарны дывізіён краін. 

Будзе няпроста. Памятаеце, як адразу пасля атрымання незалежнасці Беларусь намагаліся «прапісаць» у трэцяй геапалітычнай лізе. Мы паказалі свой нацыянальны характар і разам дайшлі да моцных сераднячкоў, мінулі крызіс постсавецкага сіндрому. Найлепшае захавалі, нямала стварылі і свайго. Канешне, у элітарны дывізіён краін свету прайсці будзе таксама складана. І адзін з метадаў — якасць. Але тут ёсць адна акалічнасць. Якасць трэба будзе паляпшаць, пачынаючы з сябе. Ну што, гатовы? Тады — наперад!

Яўген ПУСТАВОЙ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.