Вы тут

Апублікаваны закон па пытаннях сацабслугоўвання і сацвыплат


Апублікаваны закон ад 13 снежня 2023 года нумар 318-З «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат». Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Згодна з дакументам уводзіцца механізм ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльным абслугоўванні праз набор сацыяльных паказанняў, дзе разам са станам здароўя будуць улічвацца ўмовы жыццядзейнасці грамадзяніна (наяўнасць безбар’ернага асяроддзя, выгод, гарачай вады, ліфта), а таксама яго сацыяльнае асяроддзе і іншыя фактары.

Законам таксама ўводзіцца ліцэнзаванне для недзяржаўных суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць сацыяльныя паслугі з пражываннем пажылым і інвалідам. Ліцэнзія будзе выдавацца мясцовымі органамі ўлады. Тэрмін атрымання ліцэнзіі — да 1 кастрычніка 2024 года. Пасля ўказанай даты дзейнасць па аказанні сацыяльных паслуг з забеспячэннем пражывання без ліцэнзіі забараняецца.

Адбудзецца змена іміджу дамоў-інтэрнатаў. Цяпер яны будуць называцца «сацыяльныя пансіянаты», а таксама будзе ажыццёўлена ўкараненне сістэмы доўгачасовага догляду, у аснове якога — суправаджэнне пажылога чалавека дома ва ўзаемадзеянні сацыяльных і медыцынскіх службаў.

Акрамя таго, будзе арганізавана транспартнае забеспячэнне пражываючых у дамах-інтэрнатах у рамках аказання ім сацыяльных паслуг, а таксама транспартнае забеспячэнне для работнікаў дамоў-інтэрнатаў.

Пенсіі, дапаможнікі і іншыя сацыяльныя выплаты будуць у асноўным выплачвацца праз банкі, але права па жаданні атрымліваць пенсію праз пошту або банк па-ранейшаму захаваецца для людзей старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II групы. Дастаўку пенсій і дапамог на дом па ўсёй краіне будзе ажыццяўляць толькі нацыянальны аператар паштовай сувязі — РУП «Белпошта».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.