Вы тут

Бяспека як паветра


Некалі пачуў вельмі цёплы выраз, здаецца, на беларускім радыё — «свята кожны дзень». А ці не так? Усміхнуўся сонейку альбо птушцы за акном, якая туліцца ў сцюжу бліжэй да чалавечага жытла, — і вось яна радасць. 


Але ж у жыцці, на жаль, не так. У Сёмуху мы не заўважаем цнатлівую зеляніну, улетку хаваемся ад сонечных промняў дома, а потым імкнёмся трапіць у падарожжа да замежнай спёкі, а ўзімку ўвогуле страцілі непаўторнае і незабыўнае адчуванне Каляд. Няўжо «Jіngle Bells» заглушыў покліч палескіх калядоўшчыкаў? А памятаеце, як было хораша?

За простым сталом з чыстым абрусам, які накрываў ахапку саломы альбо сена, збіралася радня. А вакол цеплыня. Ці то ад печкі, ці то ад адносін паміж людзьмі. Традыцыйныя чарка і скварка, а потым разам з марозам у хату — калядоўшчыкі з батлейкай альбо Віфліемскай зоркай. Хораша. Цяпер стол больш багаты, а вось успрыманне больш прымітыўнае — не так узрушае. Хаця вакол прастора грае агенчыкамі і навагоднімі матывамі. Напэўна, у вясковых цэрквах адчуванне свята больш адмысловае, аўтэнтычнае ў параўнанні з пампезнасцю сталічнага сабора. Галоўнае заўжды не вельмі заўважнае. 

А таму яго лёгка страціць.

Як не страціць незаўважную для звычайнага абывацеля (незаўважную, таму што дзейсную), але вельмі важную атмасферу бяспекі, арыентуе Прэзідэнт. Размова з кіраўнікамі органаў бяспекі краін СНД атрымалася вельмі шчырай. Як заўжды і бывае, калі гаворыць Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ раз пра бенефіцыяраў міжнароднай ліхаманкі. Памятаеце, як мы падалей на паліцы паставілі кнігі Івана Шамякіна і Юрыя Бондарава? Памятаеце, як калісьці вялікі экран вучыў нас схіляць галовы перад «магутным Захадам»? Як замест Шцірліца героямі сталі Рэмба і агенты брытанскай разведкі?

Усім знаёмыя гэтыя бесцырымонныя жэсты бравых амерыканскіх хлопцаў. Нага за нагу і боты на стол. Не выціраючы гэтых самых ног, яны ідуць на Усход. Некалі важная Еўропа — ужо дыванок ля дзвярэй, дакладней, трамплін для зорна-паласатага паходу на Усход. Усё яшчэ не па зубах постсавецкая прастора. Беларусь трымаецца, як калісьці Брэсцкая крэпасць. «Беларускі балкон», клін у праекце Міжрэчча, суверэнная тэрыторыя ў шэрай зоне. «Неакучаныя месцы» для Лэнглі.

Менавіта геаграфічнае становішча і пазіцыя адкрытай падтрымкі Масквы — прычына такой пільнай увагі да нашай краіны. Гэта іх злуе і раз’юшвае. І амерыканцаў, і тых, хто чысціць ім боты, якімі яны спрабуюць патаптацца на нашай постсавецкай прасторы.

Зараз час гібрыдных войнаў — сукупнасці розных іспытаў. Ад эканамічных санкцый да выкарыстання калабарантаў — сучасных паліцаяў. Нязгодныя? Давайце разбірацца.

Гісторыя любых гарачых канфліктаў сучаснасці пачынаецца з «метадычкі Шарпа» і радыкальнага нацыяналізму. Самы небяспечны перыяд — выбары. Тады палітызавана ўся частка грамадства. Напярэдадні электаральнай кампаніі, а адзіны дзень галасавання ўпершыню будзе праходзіць у Беларусі, прыкметна ажывіліся як спецслужбы сумежных дзяржаў, так і марыянеткі заходніх інтарэсаў. Сябе гэтыя людзі называюць апазіцыяй. Апазіцыяй да мірнай рэчаіснасці. Тыя, хто абяцаў «мірныя перамены», цяпер крычаць, што трэба ісці на Беларусь вайной. 

На сваю Радзіму... Гэтак жа карцінна здымуць абутак, каб сфатаграфавацца ў белых шкарпэтках на «лавачцы пратэстаў», 
гэтак жа пераапрануцца ў натаўскую форму і пойдуць таптаць берцамі нашу зямлю. Гісторыя памятае такія прыклады.

Пакуль штандартэнфюрары цешылі свае музычныя рэцэптары сімфоніямі Шуберта, паходні да хатынскіх свіранаў падносілі якраз тыя самыя неверагодныя ненавіснікі свайго народа. Усе гэтыя паліцаі і харугвы толькі для гэтых мэт і створаны. Знішчаць і запалохваць. Мэты Захаду ў адносінах да нашай краіны ўвогуле не падтрымка эканомікі, а як і раней — змена канстытуцыйнага ладу і палітычнай арыентацыі. Раней было праз усмешкі і сустрэчы з уладамі, праз фонды, што фарміравалі пэўныя погляды ў грамадстве. І калі ў Беларусі усе зразумелі, то ў і іншых краінах яшчэ морак заходніцтва. Гэта нявывучаныя урокі Украіны.

Наглядны дапаможнік — працы замежных спецслужбаў па разбурэнні нашай агульнай прасторы, адзінага лёсу. Папярэджваў жа Прэзідэнт Зяленскага: і пра тое, што забудуцца, і пра канфлікты са сваімі ж вайскоўцамі. Так і атрымалася. Прапанова аб міры гучыць зноў. Гэта сведчыць аб міласэрнасці Мінска. Чым хутчэй сціхнуць гарматы, тым больш людзей застануцца ў жывых.

Лукашэнка на саміце, Лукашэнка на заводзе — такая звыклая карцінка для нас. Як могілкі са сцягамі і Зяленскі з працягнутай рукой у заходніх сталіцах — для украінцаў. Адно пытанне: хто зрабіў правільны выбар?

Беларускія і расійскія сілавікі за апошні час выкрылі не менш як двадцаць груп тэрарыстаў, якія планавалі атакі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Асобныя дасюль не разумеюць сур’ёзнасці сітуацыі. Бяспека як паветра: пакуль чыстае, то не заўважаеш. Адчуваеш, як толькі сапсуецца. Варта цаніць тое, што мы маем.

Пад святочныя мелодыі ў гіпермаркетах, за простым сталом з чыстым абрусам альбо ў шумных рэстаранах беларусы будуць сустракаць мірны Новы год і Каляды. А калі і будуць неспадзяванкі, то толькі, можа, ад сцюжы. Але час паказвае, што мяккае ў нас нават надвор’е.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.