Вы тут

Члены Савета Рэспублікі разгледзелі законапраекты, адобраныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў


Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рачкова, адабрэннем законапраекта «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да міжнароднага дагавора і мерах па рэалізацыі міжнародных дагавораў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва» завяршаецца юрыдычнае і заканадаўчае афармленне далучэння нашай краіны да ШАС.


Фота БелТА

«Вельмі важны крок, і мы разлічваем, што ў пачатку наступнага года ўсе юрыдычныя і іншыя фармальнасці аб далучэнні Беларусі да ШАС будуць завершаны і наша краіна стане паўнапраўным членам гэтай дастаткова буйной рэгіянальнай арганізацыі, у якой вельмі добрыя перспектывы па ператварэнні яе ў глабальную міжнародную арганізацыю, — звярнуў увагу сенатар. — Уступленне і атрыманне паўнапраўнага статусу для Рэспублікі Беларусь выключна важна, бо адкрывае магчымасці перш за ўсё для развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва з краінамі, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю і фарміруюць вялізны рынак. Гэта значыць, размова ідзе аб вельмі сур’ёзных перспектывах для Беларусі па нарошчванні экспарту тавараў і паслуг на гэты рынак і на рынкі краін далёкай дугі. Ёсць і палітычны складнік, які ўмацуе міжнародны статус, міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь і дазволіць ёй удзельнічаць у шматлікіх глабальных падзеях і мерапрыемствах, якія арганізуюцца ШАС».

Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы» прадставіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў. Па яго словах, навацыі звязаны з удасканаленнем прававога рэгулявання парадку ўзгаднення і размяшчэння вонкавай рэкламы, у тым ліку на транспартных сродках і помніках архітэктуры, дадатковымі паўнамоцтвамі Прэзідэнта па ўстанаўленні асаблівасцяў прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць пры вытворчасці і (або) размяшчэнні рэкламы. Канкрэтызуюцца патрабаванні да тэлевізійнай і радыёрэкламы, удакладняецца парадак па размяшчэнні рэкламы слабаалкагольных напояў, безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў.

Як адзначыў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Сяргей Анюхоўскі, заканадаўства па пытаннях рэкламы карэкціруецца з улікам існуючых рэалій. «У частцы вонкавай рэкламы больш паўнамоцтваў даецца мясцовым органам улады, — канкрэтызаваў ён. — Пэўныя абмежаванні будуць датычыцца інтэрнэт-рэкламы: размяшчэння аб’яў аб працаўладкаванні, вучобе, іншых пытанняў. Гэта планавая праца, звязаная з тым, што само жыццё мяняецца».

Такім чынам, найважнейшыя законапраекты, якімі рэгламентавана ўступленне нашай краіны ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, умацоўваецца супрацоўніцтва Беларусі з шэрагам краін, а таксама рэгулюецца рэкламная дзейнасць, за адзін дзень прайшлі чытанні ў абедзвюх палатах парламента. Неўзабаве яны паступяць на разгляд кіраўніку дзяржавы.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Змяненні, прадыктаваныя сучаснымі рэаліямі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.