На пляцоўцы каля Палаца спорту, пачынаючы з 23 снежня, адміністрацыі сталічных раёнаў адкрывалі арыгінальныя навагоднія канструкцыі, у вырабе якіх бралі ўдзел арганізацыі і прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі раёнаў.
Прэзентацыі суправаджаліся разнастайнымі забаўляльнымі праграмамі раённых творчых калектываў.
Кожны хвотны мог паўдзельнічаць у выбары пераможцы конкурсу, аддаўшы свой голас за ўпадабаную ялінку ў Telegram-канале Мінгарвыканкама, дзе было арганізавана анлайн-галасаванне сярод інтэрнэт-карыстальнікаў. Перад самым Новым годам былі падведзены вынікі конкурсу. Першае месца атрымала навагодняя прыгажуня Кастрычніцкага раёна. На другой і трэцяй пазіцыі размясціліся ёлкі Савецкага і Заводскага раёнаў сталіцы.
Будзем спадзявацца, што конкурс стане традыцыяй не толькі ў сталіцы, але і прыкладам для пераймання ў іншых гарадах краіны.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.