Вы тут

Мы адкрываем сэрца тым, хто прыходзіць з мірам


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта светлае свята дорыць вернікам надзею на духоўнае збаўленне, вучыць бязмежнай любові і ахвярнасці ў імя бліжняга.

Хрысціянскія спачуванне і клопат, прастата і добразычлівасць даўно сталі культурным набыткам беларускага народа. Мы адкрываем сэрца тым, хто прыходзіць з мірам, і самі гатовы дзяліцца з тымі, хто жыве ў нястачы, хлебам і прытулкам.

Перакананы, захоўваючы праваслаўныя традыцыі міласэрнасці і маральнай чысціні, разам мы створым найлепшую будучыню для роднай Беларусі.

Няхай Калядны сачэўнік напоўніць вашы дамы душэўнай цеплынёй, шчырасцю пачуццяў і ўзаемаразуменнем, а радасць гэтых святочных дзён натхніць на новыя стваральныя здзяйсненні ў новым годзе.

Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.