Вы тут

Смольскі аформіў залаты хет-трык на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне


У РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» набліжаецца да завяршэння трэці этап розыгрышу міжнароднага Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-2023/24, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах бяруць наймацнейшыя біятланісты Беларусі і Расіі. Праграму заключнага дня турніру адкрыў мужчынскі мас-старт на 15 кіламетраў.

Найлепшы вынік сярод нашых спартсменаў зноў паказаў лідар агульнага заліку Кубка Антон Смольскі. Беларус дапусціў па промаху на другім і трэцім агнявых рубяжах, з прычыны чаго падыходзіў да заключнай стойкі на сёмай пазіцыі. Але дзякуючы трапнай стральбе і асечкам канкурэнтаў Антон уцёк на фінальную пятлю другім услед за расіянінам Рустамам Каюмавым. На заключным крузе беларус абышоў саперніка і ў выніку зноў фінішаваў першым — раней Смольскі стаў пераможцам спрынту і гонкі праследавання.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.