Вы тут

З клопатам аб дзецях і пажылых


Акрамя таго, на мінулым тыдні сенатары праводзілі прыёмы грамадзян і вырашалі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Рэспублікі. Да парламентарыя звярнуліся заяўнікі па пытаннях, якія датычацца аказання паслуг ЖКГ у садаводчым таварыстве «Палёт» Гомельскага раёна, тэрмінаў завяршэння будаўніцтва жылога дома ў мікрараёне Сокал, паляпшэння жыллёвых умоў для шматдзетнай сям’і, будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі, добраўпарадкавання жылога дома і мясцовай дарогі і іншых. Міхаіл Русы даў неабходныя тлумачэнні грамадзянам, а мясцовым органам улады — адпаведныя даручэнні. Шэраг пытанняў узяты на кантроль.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведала Дзіцячы дом № 5 Мінска. Парламентарый паўдзельнічала ў навагоднім паказе, павіншавала дзяцей са святамі, пажадала ім здароўя, міру, дабрабыту, а таксама падзякавала работнікам установы за стварэнне добрых умоў для выхаванцаў і ўручыла сертыфікат на набыццё мультыборда. Ірына Старавойтава наведала інтэрактыўную пляцоўку «Беларускі сувенір», падчас якой хлопцы і дзяўчаты расказалі аб нацыянальным беларускім свяце «Каляды» і прадэманстравалі выраб сувеніра ў тэхніцы папяровай пластыкі «Калядная каза». Цяпер у дзіцячым доме пражываюць 56 выхаванцаў, з іх — 23 чалавекі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, 12 дзяцей-інвалідаў.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў сустрэўся з першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага Сходу (ПС) Саюза Беларусі і Расіі Вольгай Петрашовай. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення дзейнасці Сакратарыята ПС па планаванні, змястоўным напаўненні пасяджэнняў профільных камісій, пастаянна дзеючых семінараў і парламенцкіх слуханняў, падрыхтоўцы мадэльных законаў, распаўсюджванні гандлёва-эканамічнага парадку дня Саюзнай дзяржавы.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч у рамках акцыі «Ад усёй душы» наведаў сацыяльныя ўстановы Дзятлаўшчыны. Падчас знаходжання ў Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў Віктар Лісковіч павіншаваў яго пажылых жыхароў з Новым годам і Калядамі, а тых, хто кожны дзень клапоціцца аб іх здароўі і дабрабыце, — з Днём сацыяльнага работніка. «Па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў навагоднім календары беларусаў з’явілася такая цёплая і добрая акцыя „Ад усёй душы“, у час якой мы можам удзяліць яшчэ больш увагі людзям шаноўнага ўзросту, павіншаваць іх са святамі, зрабіць прыемныя сюрпрызы», — адзначыў парламентарый. Ён уручыў кіраўніку ўстановы грашовы сертыфікат на суму 1000 рублёў на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы дома-інтэрната. Наступным пунктам маршруту дабрачыннай акцыі стала Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе цяпер знаходзяцца 25 жыхароў, якія атрымліваюць дапамогу і клопат ад сацыяльных работнікаў. Сенатар адрасаваў пенсіянерам пажаданні дабра, утульнасці і моцнага здароўя, уручыў падарункі ад прафсаюзаў найстарэйшай жыхарцы Дзятлаўшчыны — 105-гадовай Юліі Гульнік, якая хутка адзначыць свой чарговы дзень нараджэння.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.