Вы тут

Лукашэнка: Усе заканадаўчыя новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі


Усе заканадаўчыя новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае БелТА.


«Урад інфармуе, што змяненні неабходны ў мэтах гарманізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі, гэта значыць у рамках выканання саюзнай праграмы. Але ў працэсе ўніфікацыі нельга ўшчамляць інтарэсы дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт нагадаў, што, калі прымалася рашэнне аб уніфікацыі заканадаўства дзвюх краін, у тым ліку ў мытнай сферы, гучалі прапановы «амаль не стварыць адно міністэрства або мытны камітэт». «Мы катэгарычна ад гэтага адмовіліся і дамовіліся, на Вышэйшым дзяржсавеце (Саюзнай дзяржавы. — Заўв. БЕЛТА) у тым ліку, што мы створым адзіную групу, якая будзе ўносіць рэкамендацыі, бачыць, як ажыццяўляецца мытны кантроль і гэтак далей, не пазбаўляючы дзяржавы гэтых паўнамоцтваў і функцый. Гэта сведчыць аб тым, што мы, Расія і Беларусь, суверэнныя, незалежныя дзяржавы. І з гэтага трэба зыходзіць, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Усе новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі, выводзіць яе на якасна новы ўзровень. Гэта важнейшая задача для ўсіх дзяржаўных інстытутаў, і таміожня не з’яўляецца выключэннем», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Па гэтай тэматыцы Прэзідэнт адрасаваў ураду шэраг актуальных пытанняў: ці сапраўды змены адпавядаюць патрабаванням часу, як улічваюцца запыты беларускай эканомікі, як новаўвядзенні адаб’юцца на працы Мытнага камітэта Беларусі? «Ці ўсе ініцыятывы ўлічаны і ці не выпусцілі мы чаго-небудзь важнага?» — удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.