Вы тут

Новы кіраўнік Міністэрства аховы здароўя надасць асаблівую ўвагу цэнам на лекі і медпаслугі


У Беларусі неабходна надаць асаблівую ўвагу цэнам на лекі і медыцынскія паслугі. Пра гэта заявіў новы міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Наша сістэма аховы здароўя абсалютна прымальная, але патрабуе ўдасканалення і аптымізацыі на дадзеным этапе. Гэтая праца будзе праводзіцца. Актуальным застаецца пытанне цэнаўтварэння. Прыклад таму быў у стаматалогіі. Мы павінны выключыць такія зусім невытлумачальныя формы стварэння кошты. Цэнаўтварэнне павінна быць празрыстым, адпавядаць дзеючым нарматыўным прававым актам і выконвацца. Міністэрства аховы здароўя прыкладзе дадатковыя сілы па аналізе цэн на медыцынскія паслугі з боку арганізацый прыватнай формы ўласнасці. Тое ж тычыцца і лекаў», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.

Асобна ён спыніўся на тэме фармацэўтычнай бяспекі. «Праца ў гэтым кірунку мэтанакіравана, сістэмна вядзецца. Ёсць пэўныя пытанні, звязаныя з субстанцыямі, якія патрабуюць пастаўкі на нашу тэрыторыю. Мы гэтую задачу дакладна разумеем, і нашы фармзаводы імкнуцца выконваць яе максімальна хутка. Прыкладаем максімальныя намаганні для ліквідацыі ўсіх цяжкасцяў. Асноўная задача — фармбяспека Беларусі, другі кампанент — экспарт нашых лекавых прэпаратаў. Досыць часта паўстае і пытанне аб якасці. Мы на сёння валодаем еўрапейскімі формамі, якія вызначаюць якасць, і нашы прэпараты нічым не саступаюць тым, якія прывозяцца з-за мяжы», — падкрэсліў міністр.

Ён таксама пракаментаваў даручэнне кіраўніка дзяржавы пакончыць з кланавасцю ў Міністэрстве аховы здароўя. «Дынастыі могуць быць. Але мы павінны разумець: сканчаюць універсітэт усе, але сярод іх ёсць тыя, хто мае перавагі. Хачу пазначыць сваю пазіцыю: прозвішча — гэта не перавага, гэта дадатковая адказнасць. Калі выкананыя іншыя (акрамя прозвішча) крытэрыі для накіравання ў тую ці іншую ўстанову для адпрацоўкі пасля заканчэння ўніверсітэта, то выкананы закон. Калі выкарыстоўваюцца нейкія дадатковыя фактары, якія цягнуць за сабой прыняцце суб’ектыўнага рашэння, — гэта павінна быць выключана», — падкрэсліў Аляксандр Хаджаеў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.