Вы тут

У Мінску адзначаецца сезонны ўздым захворвання на ВРІ


У Мінску адзначаецца сезонны ўздым захворвання на ВРІ. Пра гэта паведаміла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іна Кандрэскул, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка ў Мінску стабільная, кантралюемая. Назіраецца сезонны ўздым ВРІ. Так, была насцярожанасць, прымаліся меры прафілактыкі вострых рэспіраторных захворванняў. Галоўная задача — прадухіліць развіццё масавых ВРЗ, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Трэба памятаць аб захаванні правіл асабістай гігіены, рэспіраторнага этыкету, вакцынацыі супраць адру, грыпу і іншых», — сказала Іна Кандрэскул.

У асноўным цыркулююць адэнавірусы, вірусы парагрыпу і іншыя негрыпозныя рэспіраторныя вірусы. Рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі грыпу А.

У горадзе вакцынавана ад грыпу больш за 400 тыс. чалавек. Вакцыны ёсць ва ўсіх установах аховы здароўя. У групе рызыкі — людзі старэйшыя за 65 гадоў, з хранічнымі захворваннямі, дзеці да 3 гадоў.

«У Беларусі ВРІ і грып характарызуюцца сярэдняй інтэнсіўнасцю. За мінулы каляндарны тыдзень захворванне вырасла на 33% у параўнанні з папярэднім тыднем», — дадала Іна Кандрэскул. Большасць хворых — дзеці (57%).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.