Вы тут

У Рэчыцкім раёне прайшоў выязны семінар старшынь Саветаў дэпутатаў


У Гомельскай вобласці чарговы выязны семінар старшынь Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню прайшоў на тэрыторыі Рэчыцкага раёна. Дэпутаты ацанілі перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця аднаго з найбольш індустрыяльна развітых рэгіёнаў вобласці.


Складальнікі дабрабыту

З якімі дасягненнямі да Года якасці падышоў Рэчыцкі раён, распавёў старшыня Рэчыцкага райвыканкама Сяргей Даўгалёў. Па словах кіраўніка, за мінулы год у дзейных цэнах у Рэчыцкім раёне выраблена прамысловай прадукцыі на агульную суму 729 мільёнаў рублёў. Так у няпростых эканамічных умовах удалося дасягнуць узроўню вытворчасці 2022 года.

— Сёння органы ўлады бяруць на сябе абавязацельствы па стварэнні ўмоў для забеспячэння якасці жыцця кожнага чалавека і выконваюць іх, — звярнула увагу падчас правядзення семінара старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч. — Гэта і наша сацыяльная сфера, адукацыя, ахова здароўя, абарона ўразлівых катэгорый грамадзян і многае іншае. Зразумела, што ўсё гэта немагчыма забяспечыць без стабільнай эканомікі.

Лідар дэпутацкага корпуса Гомельшчыны нагадала, што на тэрыторыі рэгіёна да 2025 года працягнецца рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па прынцыпе адзін раён — адзін інвестпраект. Кацярына Зенкевіч падкрэсліла, што сёння па-ранейшаму актуальная задача для рэгіёнаў — вяртанне ў эканоміку маёмасці прадпрыемстваў, акцыянерных таварыстваў, якая не выкарыстоўваецца.

Прапіска тая ж — гаспадары новыя

Адным з пунктаў на маршруце ўдзельнікаў семінара стала знаёмства з работай закрытага акцыянернага таварыства «Медыцынскае прадпрыемства «Сімург». Тут наладжана вытворчасць медыцынскага і стаматалагічнага абсталявання.

Медыцынскае прадпрыемства «Сімург» набыло шэсць пакінутых аб’ектаў былога ваеннага гарадка ў Рэчыцы. Тэма вяртання ў эканоміку закінутых будынкаў інфраструктуры былых воінскіх часцей увогуле актуальная для шэрагу раёнаў Гомельшчыны. Вопыт Рэчыцкага раёна ў гэтым плане таксама цікавы для вывучэння, звярнулі увагу дэпутаты.

Па словах намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама Наталлі Семуковай, у 1995 годзе ва ўласнасць раёна перайшлі 83 аб’екты былога ваеннага гарадка, размешчанага на тэрыторыі Рэчыцы. Сёння значная колькасць гэтых аб’ектаў знаходзіцца на балансе прад-
прыемстваў і арганізацый раёна.

— Напрыклад, былы будынак судова-медыцынскай экспертызы на аўкцыённых таргах быў прададзены індывідуальнаму прадпрымальніку. З улікам стану аб’екта першапачаткова было прынята рашэнне ўстанавіць яго пачатковую цану — у адну базавую велічыню. У выніку таргоў аб’ект быў набыты за суму, якая ў 100 разоў перавысіла яго ацэначны кошт. Сёння на аб’екце адкрыта станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў і мыйня, — патлумачыла Наталля Семукова.

Сярод новых аб’ектаў, размешчаных у былых будынках ваеннага гарадка, — зала цяжкай атлетыкі, дзе раней размяшчалася афіцэрская сталовая, і спартыўная зала.

Як звярнула ўвагу дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, Рэчыцкі раён — адзін з тых рэгіёнаў Гомельшчыны, на тэрыторыі якога пасля развалу Савецкага Саюза засталася нерухомасць былых ваенных гарадкоў. Асаблівасць гэтай тэрыторыі ў Рэчыцы ў тым, што яна размешчана даволі кампактна на тэрыторыі горада. Свае плюсы і ў тым, што былі забяспечаны магутнасці электрасетак і іншых камунікацый, якія дазволілі ў тым ліку выкарыстаць аб’екты для базы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, шэрагу аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці, сярод якіх Рэчыцкі занальны дзяржаўны архіў і Рэчыцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў.

— Ёсць вельмі добрыя і паказальныя прыклады выкарыстання аб’ектаў нерухомасці для адкрыцця ўнікальных вытворчасцяў і тэхналогій, — у цэлым па рэгіёне абазначыла сітуацыю старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама Наталля Сацута, якая таксама прыняла ўдзел у выязным семінары. Яна звярнула ўвагу дэпутатаў як прадстаўнікоў усіх раёнаў вобласці на сістэмныя пытанні работы з маёмасцю, якая не выкарыстоўваецца.

Пытанні ад жыцця

— Наяўнасць рабочых месцаў, годныя сацыяльна-культурныя ўмовы, адукацыя, даступная ахова здароўя, пачынаючы ад першаснага ўзроўню, — базавы набор паказчыкаў, якія дазваляюць меркаваць аб якасці жыцця ў рэгіёне, у канкрэтным населеным пункце, — падводзячы вынікі выязнога семінара, падкрэсліла Кацярына Зенкевіч.

Яна звярнула ўвагу дэпутатаў на пытанні, абазначаныя падчас сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі абласных і сельскіх Саветаў дэпутатаў. На мерапрыемстве Гомельшчыну прадставілі 15 старшынь сельвыканкамаў.

— Адбылася шчырая размова, у тым ліку аб праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, — падкрэсліла Кацярына Зенкевіч. — Самая пільная ўвага традыцыйна надаецца менавіта развіццю нашых рэгіёнаў, і ў першую чаргу сельскіх тэрыторый. Гэта было вызначана яшчэ падчас VІ Усебеларускага народнага сходу, такая тэма заўсёды праходзіць чырвонай лініяй і пры выступленнях кіраўніка дзяржавы.

Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў засяродзіла ўвагу кіраўнікоў дэпутацкіх карпусоў раёнаў на актывізацыю работы з інфармацыяй у групах у сацыяльных сетак, чат-ботах, дзе насельніцтва можа пакідаць хвалюючыя іх пытанні.

— Важна звярнуць увагу і на інфармаванне насельніцтва па месцы жыхарства пасля вырашэння праблемнага пытання. Павінна быць канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж старшынёй сельсавета, іх памочнікамі па тых ці іншых населеных пунктах і насельніцтвам, у тым ліку са сродкамі масавай інфармацыі, — заклікала Кацярына Зенкевіч.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Рэчыцкі раён

Загаловак у газеце: На старых аб’ектах — новыя вытворчасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.