Вы тут

На Віцебшчыне прааналізавалі ход выканання інвестпраграмы ў 2023 годзе


На прэзідыуме Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў разгледзелі пытанне аб выкананні інвестпраграмы Віцебскай вобласці ў 2023 годзе. Асноўная задача, як падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў — прааналізаваць ход выканання інвестпраграмы і рашэнняў абласнога Савета дэпутатаў.


Фота «Витебские вести»

На рэалізацыю інвестпраграмы ў мінулым годзе было накіравана 256 мільёнаў рублёў, праграма выканана на 82 працэнты. Першапачаткова на яе рэалізацыю планавалася накіраваць 164,9 мільёна рублёў з абласнога бюджэту і рэспубліканскіх субвенцый. Але Віцебскай вобласці былі выдзелены дадатковыя сродкі: 52,3 мільёна рублёў на фінансаванне аб’ектаў камунальнай формы ўласнасці ў рамках прынятага кіраўніком дзяржавы Указа «Аб фінансаванні рэгіянальных інвестыцыйных праграм» і 33,3 мільёна рублёў на пракладку інжынернай інфраструктуры да жывёлагадоўчых аб’ектаў у рамках Указа Прэзідэнта «Аб будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў».

Больш за 300 аб’ектаў уведзены ў эксплуатацыю на Віцебшчыне дзякуючы ўключэнню ў інвестыцыйную праграму вобласці ў 2023 годзе. «Патрабавалі рэканструкцыі, рэстаўрацыі, узвядзення аб’екты інжынернай інфраструктуры, меліярацыйнай сістэмы, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва. А таксама буйныя сацыяльныя аб’екты — Полацкае кадэцкае вучылішча, дзіцячы сад у Мёрах, інтэрнат для медыцынскіх работнікаў у Дуброўне», — падкрэсліў старшыня дэпутацкага корпуса паўночнага рэгіёна на пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета.

Трэба адзначыць, што з усяго пераліку аб’ектаў толькі 50 датычылася водазабеспячэння і водаадвядзення. Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблвадаканал» Аляксей Хвалько падкрэсліў, што ўведзены ў строй 28 станцый абезжалезвання ў сельскіх населеных пунктах, дзякуючы чаму каля шасці тысяч грамадзян атрымалі доступ да якаснай пітной вады. Вядзецца работа па перападключэнні населеных пунктаў (у 2023-м такіх чатыры) да суседніх, дзе ёсць вада нарматыўнай якасці. Дзякуючы гэтаму выйшлі на паказчык 99,4 працэнта забяспечанасці насельніцтва якаснай пітной вадой, якая маецца ў цэнтралізаванай сістэме водазабеспячэння ў вёсках і пасёлках. Усе выдзеленыя сродкі інвестыцыйнай праграмы асвоены. У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў інвестыцыйнай праграмы вобласці па падпраграме «Чыстая вада» было асвоена 17,9 мільёна рублёў. У 2024 годзе прадугледжана будаўніцтва 30 станцый абезжалезвання, а калі паступіць дадатковае фінансаванне, то колькасць такіх аб’ектаў узрасце да 40.

Як адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў, адна з асноўных задач інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці — скарачэнне аб’ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, таму сродкі з бюджэту накіроўвалі, у першую чаргу, на фінансаванне сацыяльна значных аб’ектаў, каб увесці іх у эксплуатацыю ў 2023 годзе і на фінансаванне аб’ектаў з высокай ступенню гатоўнасці для ўводу іх у эксплуатацыю ў 2024 годзе.

«Дэпутаты на сесіі маюць права прымаць рашэнне, якое дазваляе прызначаць падрадчыка без правядзення тэндара, што скарачае тэрміны будаўніцтва аб’екта. Нам трэба будзе прааналізаваць, наколькі эфектыўная такая мера, ці трэба яе выкарыстоўваць», — заключыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутаў.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Загаловак у газеце: Інвестыцыі — у чыстую ваду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.