Таццяне Яўпатавай было 25 гадоў, калі ў 1982 годзе яна трапіла ў Афганістан. Была аперацыйнай медсястрой у медпункце мотастралковага палка, які дыслацыраваўся ў горадзе Файзабад. Яна не была ваеннаслужачай, але ў 1983 годзе была ўзнагароджана медалём «За баявыя заслугі». На працягу некалькіх сутак Таццяна разам з іншымі медыкамі ратавала жыцці параненых савецкіх салдат.
Вярнулася з «гарачай кропкі» ў далёкім ужо 1984 годзе. Але нават праз сорак гадоў памяць аб тых падзеях жывая, прызнаецца яна. І кожны год у лютым прыходзіць на «Востраў слёз», каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў, і пастаяць каля знака з такім знаёмым надпісам «Файзабад»...
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».