У Кусе Чэлябінскай вобласці завяршыліся спаборніцтвы па гарналыжным спорце II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БелТА.
Апошні гарналыжны камплект узнагарод быў разыграны ў жаночым слаламе, дзе нашу краіну прадстаўляла Марыя Шканава. Пасля першай спробы беларуска ішла на чацвёртай пазіцыі з вынікам 57,01 сек., адстаючы ад топ-3 больш як на паўсекунды. Наступную трасу Шканава пераадолела з другім графікам (54,92), дзякуючы чаму размяняла патэнцыйны «драўляны» медаль на рэальны сярэбраны. Па суме абодвух заездаў Марыя саступіла толькі спартсменцы з Маскоўскай вобласці Віталіне Гірынай, бронзу заваявала масквічка Кацярына Ткачэнка, якая прайграла прадстаўніцы Беларусі амаль секунду.
У гэтым сезоне Шканава яшчэ не заставалася па-за подыумам у слаламе на расійскіх стартах: Марыя пяць разоў трапляла ў тройку на этапах Кубка Расіі па гарналыжным спорце, а таксама двойчы была прызёрам прафесійных спаборніцтваў «Серыя PRO». Сённяшні медаль стаў для беларускай дэлегацыі ўжо сёмы на цяперашняй спартакіядзе — на гэты момант у нашым актыве тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды галоўнага старту зімовага сезона.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.