Вы тут

Праект «Еда хоть куда» стаў лаўрэатам турыстычнага конкурса «Познай Беларусь»


Праект «Еда хоть куда» тэлеканала «НТБ-Беларусь» стаў лаўрэатам ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурса «Познай Беларусь» у намінацыі «Матэрыял года. Відэаматэрыял года». А праграма «Маршрут пабудаваны» тэлеканала «Беларусь 1» апынуўся сярод дыпламантаў гэтага конкурсу ў той жа намінацыі.


Фота Белтэлерадыёкампаніі

Сёлета ў трынаццаці намінацыях разглядалі 834 работы, каб вызначыць найлепшых. Маштабны конкурс «Познай Беларусь», паўдзельнічаць у якім можа любы жадаючы, праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызму з мэтай фарміравання іміджу Беларусі як краіны, якая мае спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму, а таксама для заахвочвання дасягненняў у індустрыі адпачынку і вандровак.

Так, праект «Еда хоть куда» ў сваёй намінацыі стаў лаўрэатам сярод 95 творчых работ. Каманда праграмы ставіць перад сабой задачу скласці падрабязную гастранамічную карту нашай краіны, адшукаўшы сапраўдныя нацыянальныя кулінарныя тонкасці, і жадае пазнаёміць свайго гледача з гісторыяй і традыцыямі рэгіёнаў, раёнаў ці маленькіх гарадкоў альбо паселішч. 

А вось пра тое, дзе можна карысна правесці час і скаштаваць эксклюзіўныя стравы, падрабязна кожны раз паведамляе вядучы Уладзімір Богдан. Ён падарожнічае па Беларусі і расказвае пра нашы кулінарныя традыцыі кожную нядзелю ў эфіры тэлеканала «НТБ-Беларусь».

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: У Белтэлерадыёкампаніі стала больш узнагарод!

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.