Вы тут

Луцкі: Асабістыя зносіны і сустрэчы вучаць моладзь рабіць свой выбар


Асабістыя зносіны і сустрэчы рухаюць моладзь да таго, каб яна вучылася рабіць свой выбар. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, перадае БелТА.


 БелТА

«Вельмі важна, што дыялог з моладдзю адбываецца вочы ў вочы, у цесным кантакце. Мы шмат гаворым пра лічбавыя тэхналогіі, але ўсё ж асабістыя зносіны, асабістыя сустрэчы шмат у чым рухаюць моладзь да таго, каб яна вучылася рабіць свой выбар. І трэба сказаць, што выбар у нашай моладзі заўсёды ёсць», — сказаў Ігар Луцкі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыў і выставу дзіцячых малюнкаў на тэму Адзінага дня галасавання, якая праходзіць у ГЦ «Сталіца»: «Нават сёння, у гэтай маленькай галерэі, зрабіць свой выбар і прагаласаваць за малюнак, які спадабаўся. Павінен сказаць, што яны настолькі яркія, што адразу паднімаюць настрой. Гэта сведчыць аб тым, што нашы дзеці вельмі творчыя».

«Вядома ж, я хацеў бы ўсіх запрасіць 25 лютага ўзяць удзел у выбарах. У краіне ўпершыню праходзіць Адзіны дзень галасавання, і без моладзі нам не абысціся, — упэўнены Ігар Луцкі. — Вельмі прыемна, што сёння тут, у цэнтры беларускай сталіцы, сабралася такая масавая маладзёжная аўдыторыя. Я думаю, што гэты добры настрой захаваецца на працягу дзён галасавання і асабліва 25 лютага».

Сёння ў ГЦ «Сталіца» прайшоў інфармацыйна-асветніцкі марафон «Выбірай.BY». Наведвальнікаў чакалі выступленне маладых выканаўцаў, работа інтэрактыўных пляцовак і фотазон, выстава работ конкурсу малюнкаў «Выбары вачыма дзяцей», дэгустацыі ад беларускіх вытворцаў, а таксама акцыя БРСМ «Паштоўка.БЕЛ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.