Вы тут

«Гульні будучыні» адкрылі новую спартыўную эпоху


У традыцыйным аглядзе — цікавыя спартыўныя навіны.


Героі тыдня. Беларусы скончылі выступленні на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы. У вагавай катэгорыі да 102 кг чэмпіёнам Еўропы стаў Яўген Ціханцоў. У рыўку ён зафіксаваў 181 кг, а ў штуршку — 217 кг. Залаты медаль яму прынесла сума 398 кг. Трыумф на кантынентальным форуме стаў для Яўгена Ціханцова другім пасля поспеху ў 2019 годзе, таксама ў яго актыве ёсць золата і бронза ў дваябор’і на чэмпіянатах свету. У самай цяжкай вагавай катэгорыі да 109 кг беларус Эдуард Зязюлін стаў бронзавым прызёрам. Медаль яму прынесла сума ў 436 кг (195 у рыўку і 241 кг у штуршку). Для Эдуарда гэта першы медаль чэмпіянату Еўропы.

Турнір тыдня. Беларускія спартсмены выступілі на міжнародным мультыспартыўным форуме «Гульні будучага» ў Казані. Чэмпіёнамі спаборніцтваў ў віртуальнай велагонцы сталі нашы Ганна Церах, Таісія Насковіч, Яўген Собаль і Міхаіл Шаметаў. У рамках «Гульняў будучыні» прайшлі спаборніцтвы па фіджытал-хакеі. Спачатку спартсмены гулялі ў віртуальны хакей на адпаведным сімулятары, а затым выйшлі на лёд. Вынік сустрэчы вызначаўся па суме закінутых на пляцоўцы шайб і галоў з матчаў у віртуальнай рэальнасці. Усяго ў хакейных спаборніцтвах прынялі ўдзел восем каманд з пяці краін. У трох расійскіх клубах выступалі гульцы з Беларусі, далей за ўсіх па сетцы прабраўся калектыў COSMOS X17, колеры якога абаранялі нашы Дзмітрый Нікалаеня і Арцём Несцераў. У выніку каманда заняла другое месца. На трэцюю прыступку п’едэстала «Гульняў будучыні» ў складзе казанскага клуба AK BARS падняўся беларус Насер Субхі. У турніры па фіджытал-адзінаборствах прынялі ўдзел восем каманд, складзеных з чатырох спартсменаў розных вагавых катэгорый. Кожны бой складаўся з двух этапаў: лічбавага (на гульнявой прыстаўцы) і фізічнага (у рэальным актагоне). Беларус Аляксандр Кавалёў выступаў у інтэрнацыянальнай камандзе GOR Unіon. У выніку каманда заняла другое месца. Ілья Літвінюк, Арцём Давідовіч, Дзмітрый Сакалоўскі і Дзяніс Мішкін у складзе каманды Solnce занялі трэцяе месца ў спаборніцтвах па гульні «Свет танкаў». Беларуская каманда EXPONENTA TEAM скончыла сваё выступленне на стадыі 1/8 фіналу баскетбольнага турніру «Гульняў будучыні».

Каманда тыдня. Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе выступіла на чэмпіянаце свету ў Дубаі. І няхай пляжнікі не заваявалі медалёў, каманда вызначылася сваім найлепшым дасягненнем. Нацыянальная зборная Беларусі ўпершыню выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. На папярэднім этапе беларусы занялі першае месца ў групе С, атрымаўшы ўпэўненыя перамогі над сенегальцамі (6:4), віцэ-чэмпіёнамі свету японцамі (3:1) і калумбійцамі (4:1), а ў чвэрцьфінале адолелі трохразовых чэмпіёнаў планеты партугальцаў (4:3, у авертайме). Але ў паўфінале ўступілі італьянцам 6:4 А ў матчы за трэцяе месца прайгралі камандзе Ірана з вынікам 1:6. Лідар атак беларускай дружыны Ігар Брыштэль стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату свету 2024, забіўшы 12 мячоў.

Лічба тыдня. 11 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Расіі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Двухразовай чэмпіёнкай турніру стала Віялета Скварцова: яна аказалася наймацнейшай у трайным скачку і ў скачках у даўжыню. Ірына Жук стала сярэбраным прызёрам у скачках з шастом. Беларусы перамагалі і ў іншых дысцыплінах: Алег Тамашэвіч (штурханне ядра), Мацвей Волкаў (скачкі з шастом), Максім Несцярэнка (трайны скачок), Эльвіра Грабарэнка і Віталь Парахонька (60 м з бар’ерамі). Ганна Міхайлава стала другой на дыстанцыі 400 метраў, Максім Андралайць заваяваў серабро ў сямібор’і, а Яніна Луцэнка стала трэцяй па выніках забегу на 60 метраў.

Перамога тыдня. Беларуска Ірына Шымановіч і мексіканская тэнісістка Рэната Сарасуа сталі пераможцамі парнага разраду турніру WTA-125 у мексіканскім Пуэрта-Вальярта з прызавым фондам $115 тысяч. У фінальнай сустрэчы яны абгулялі італьянскі дуэт Ангеліка Маратэлі / Каміла Разатэла — 6:2, 7:6

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.