Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў Беларусі з прафесійным святам


Супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую са 107-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі.


Больш за стагоддзе органы ўнутраных спраў і ў святы, і ў будні самаадданай працай і мэтанакіраваным служэннем закону забяспечваюць правапарадак у краіне, робячы ўсё магчымае, каб наш народ жыў у спакоі, міры і згодзе.

Ваша небяспечная і цяжкая прафесія патрабуе ад кожнага штодзень рашучасці, мужнасці і адвагі, бескампраміснай жорсткасці да злачынца і вялізнай дабрыні да тых, хто мае патрэбу ў абароне. Нашы грамадзяне цалкам давяраюць вам і ведаюць, што беларускі міліцыянер заўсёды з гонарам выконвае свае абавязкі і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу.

Асаблівую ўдзячнасць выказваю жанчынам у міліцэйскіх пагонах, якія нараўне з мужчынамі нясуць увесь цяжар нялёгкай службы. Дзякую маці супрацоўнікаў і іх жонкам, якія забяспечваюць надзейны тыл і ўсімі сіламі падтрымліваюць сваіх любімых мужчын у іх няпростым прафесійным выбары.

Сёння мы ўшаноўваем і ветэранаў органаў унутраных спраў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу са злачыннасцю, забяспечыўшы мір і спакой нашай роднай Беларусі. Дзякуй, што і цяпер вы прымаеце самы актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, дзеліцеся з ёю асабістым вопытам.

Мы ніколі не забудзем гераічныя подзвігі нашых вартавых правапарадку і пайменна шануем загінулых пры выкананні службовага абавязку.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Старшы лейтэнант Юлія Башкевіч, участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РУУС Першамайскага раёна г. Мінска, заўсёды дапаможа і словам, і справай. Жыхары даверанага ёй участка, як, напрыклад, Любоў Аляксееўна Грандо, гэта добра ведаюць і з ахвотай дзеляцца сваімі навінамі і клопатамі.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.