Вы тут

Лукашэнка: Пры любых умовах дзяржава і надалей будзе падтрымліваць мацярынства і дзяцінства


Пры любых умовах дзяржава і надалей будзе падтрымліваць мацярынства і дзяцінства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын, перадае БелТА.


«Ведаю, усіх маці і тых, хто рыхтуецца імі стаць, хвалюе пытанне, ці будзе дзяржава і далей падтрымліваць мацярынства і дзяцінства. Вы правільна адчуваеце сутнасць гэтага пытання — гэта вельмі нятанная справа. Мы самая сацыяльная дзяржава. У нас дзясяткі льгот для насельніцтва. Смею запэўніць, пры любых умовах і абставінах наша дзяржава будзе несці гэту нагрузку.У поўным аб’ёме і, калі трэба, за межамі гэтых аб’ёмаў. Будуць выплачвацца з тэндэнцыяй да росту дзіцячыя дапаможнікі, ніхто не замахваецца на водпускі па догляду за дзіцем, мы адшукаем патрэбныя сродкі, каб дзіцячая медыцына ішла ў нагу з сусветнай (мы блізкія да гэтага), а дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры былі ўзорам для пераймання», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу, што дапамога дзяржавы, несумненна, вельмі важная, але не менш важная для кожнай жанчыны — падтрымка мужчыны.

«Таму што мужчына ў сям’і — гэта не толькі матэрыяльнае забеспячэнне, але найперш надзейнае плячо ў хатніх абавязках. Прывучайце да гэтага мужыкоў, каб яны штодня і штогадзіны ўдзельнічалі ў выхаванні дзіцяці. Не толькі хлопчыка, але і дзяўчынкі. Дарэчы, па вашай прапанове ўсталявана новае свята — Дзень бацькі (21 кастрычніка). Ён натуральным чынам увайшоў у нашае жыццё. І гэта яшчэ адно пацвярджэнне, што мы робім многае, калі не ўсё, правільна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.