Вы тут

«Зялёны» праект ад дэпутатаў Магілёўшчыны


На нядаўнім пасяджэнні Магілёўскага аблсавета і абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў быў агучаны вялікі амбіцыйны праект у разліку на жаночае насельніцтва, які дэпутаты плануюць рэалізаваць з краснапольскай установай «Кірмаш традыцый» пры падтрымцы Глабальнага экалагічнага фонду. Ён датычыцца мультыплікацыі найлепшых жаночых экалагічных ініцыятыў для павышэння ўстойлівасці мясцовага развіцця.


Фота з адкрытых крыніц

Магілёўская вобласць на сённяшні дзень адзіная ў Беларусі, якая з 2020 года рэалізуе Стратэгію ўстойлівага развіцця да 2035 года. І экалагізацыя жыццядзейнасці — адзін з асноўных кірункаў гэтай Стратэгіі. Ён наўпрост закранае як мінімум тры яе мэты з сямнаццаці — барацьбу са змяненнем клімату, захаванне экасістэм сушы, водных экасістэм. Сёлета на ІV рэгіянальным Форуме па ўстойлівым развіцці адзначалася стваральная праца дэпутатаў у гэтым кірунку. Падобныя Стратэгіі сёння маюць 9 раёнаў Магілёўскай вобласці. І вельмі паказальна, што дэпутаты сталі таксама праваднікамі гэтых мэт. Яны галоўныя пасярэднікі паміж уладай і насельніцтвам, а развіваць Стратэгію ўстойлівага развіцця без насельніцтва немагчыма.

— Дасягненне мэт Стратэгіі дасягаецца праз практычныя дзеянні па прынцыпе: «думай глабальна — дзейнічай лакальна» на месцах, — адзначае дырэктар Магілёўскай Асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Паліна Церашкова. — Новы праект будзе падтрымліваць лакальныя жаночыя ініцыятывы як і новыя, так і тыя, што ўжо былі рэалізаваныя і даказалі на практыцы сваю ўстойлівасць. Перавагі відавочныя. Па-першае, гэта на карысць раёна, дзе такі праект мае ці будзе мець месца, па-другое, магчымасць мясцовым жыхаркам раскрыць свой патэнцыял.

Пляцоўкай праекта стануць паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўшчыны, а таксама Клічаўскі і Быхаўскі.

— Асноўная мэта праекта — дапамагчы распрацаваць жанчынам і распаўсюдзіць па іншых раёнах іх найлепшыя экалагічныя практыкі, — тлумачыць Паліна Церашкова. — Будзем дапамагаць у распрацоўцы новых экаініцыятыў, садзейнічаць камунікацыі і кааперацыі паміж ініцыятывамі, умацаванню партнёрскіх сувязяў на мясцовым і міжраённых узроўнях.

Праект арыентаваны на падтрымку жанчын усіх узростаў, незалежна ад месца іх пражывання і сфер жыццядзейнасці. Гэта не значыць, што мужчыны будуць ушчэмлены ў правах. Яны таксама будуць задзейнічаныя ў праектах, але ў першую чаргу праект дасць магчымасць рэалізавацца жанчынам. Яны часцей за ўсё з’яўляюцца лідарамі мясцовых ініцыятыўных груп.

— Гэта якраз адпавядае мэце Стратэгіі ўстойлівага развіцця пад нумарам пяць — забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцяў усіх жанчын і дзяўчат, — удакладняе суразмоўніца. — Праектам прадугледжана навучанне жанчын навыкам распрацоўкі карысных экалагічных праектаў. Асновам камунікацыі і кааперацыі паміж ініцыятывамі, у тым ліку і на міжраённых узроўнях. Нашым партнёрам у гэтым выступае вытворча-кансультацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэхкансалт». Жанчыны даведаюцца, як экалагічна бяспечна весці дамашнюю гаспадарку, арганізоўваць мерапрыемствы без шкоды для экалогіі, як рабіць «устойлівыя пакупкі», каб пазбегнуць барацьбы з адходамі, якія новыя магчымасці для вядзення бізнесу адкрывае экалагізацыя жыцця. У рамках праекта будзе распрацавана тры анлайн-курсы, якія будуць размешчаны на спецыяльна створанай е-платформе «Белтэхкансалта».

Стартавыя сродкі на рэалізацыю ініцыятыў знайсці заўсёды складана. Таму такія магчымасці ініцыятыўным групам дасць Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дарэчы, з 2019 года да 2023-га асацыяцыяй падтрымана 206 ініцыятыў грамадзян на агульную суму 530 тысяч рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Свет уратуюць жанчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.