Вы тут

Наталля Качанава наведала вытворчую пляцоўку на Партызанскім праспекце


Наведваючы вытворчую пляцоўку 5 сакавіка 2021 года, Прэзідэнт арыентаваў падысці да гэтай тэрыторыі па-гаспадарску. У сувязі з гэтым былі дадзены даручэнні стварыць на незадзейнічаных плошчах высокатэхналагічныя вытворчасці. Пытанне рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі былога «МотаВелаЗавода» знаходзяцца на кантролі Савета Рэспублікі. 


Фота: БелТА

Спікер верхняй палаты парламента, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску неаднойчы наведвала вытворчую пляцоўку, рэгулярна цікавілася ў адказных асоб, на якім этапе знаходзіцца забудова тэрыторыі. Гэтым разам Наталля Качанава асабіста азнаёмілася з ходам работ у карпусах, пракантралявала, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца вытворчыя плошчы.

Дырэктар ТАА «МотаВелаЗавод» Сяргей МАНЬКО далажыў Старшыні Савета Рэспублікі аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на тэрыторыі «МотаВелаЗавода» і лакалізацыі камплектуючых для мота- і велатэхнікі. Пры гэтым асноўны акцэнт у дакладзе быў зроблены на галоўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы наконт гэтага прадпрыемства, якое заключалася ў неабходнасці захаваць не толькі вытворчасць, а і кампетэнцыі. 

У размове з журналістамі дырэктар «МотаВелаЗавода» расказаў, што ў цяперашні момант на тэрыторыі завода ажыццяўляецца рэканструкцыя памяшканняў. «Адначасова праводзіцца мадэрнізацыя «МотаВелаЗавода, закуплена новае абсталяванне, якое зманціравана і праходзіць пусканаладачныя работы, — дадаў ён. — У працэсе пусканаладачных работ ужо атрыманы новыя веласіпедныя мадэлі. Дзякуючы інавацыйным рашэнням канструктарскага аддзела за 2023 год былі атрыманы два электрасамакаты. Яны ўжо выпушчаны, сертыфікаваны. За бягучы перыяд 2024 года спраектаваны дзве мадэлі электравеласіпедаў. На цяперашні момант яны праходзяць сертыфікацыйныя мерапрыемствы».

Сяргей Манько адзначыў, што выконваецца і даручэнне Прэзідэнта па вытворчасці беларускіх камплектуючых. «Да 2029 года ўзровень лакалізацыі вытворчасці складзе не менш 50 %, — заўважыў ён. — Лакалізацыя камплектуючых дазволіць заводу стаць больш незалежным».

Наталля Качанава азнаёмілася з выставай мота- і велатэхнікі, імпартазамяшчальнай прадукцыі і камплектуючых для яе вытворчасці. Пачаўшы нараду, Старшыня Савета Рэспублікі агучыла яе ключавую мэту — кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія былі дадзены пры наведванні гэтага прадпрыемства.

«Першае — неабходна павялічыць выпуск прадукцыі і ўзровень лакалізацыі, бо тады гэта была практычна зборка, — звярнула ўвагу спікер. — Сёння мы бачым, што ўжо самі пачалі выпускаць частку камплектуючых для матацыклаў і веласіпедаў. Таму я б папрасіла далажыць аб узроўні лакалізацыі, каб мы зафіксавалі, што зроблена на сёння. Другое пытанне немалаважнае — адкрыццё вытворчасцяў і задзейнічанне ўсёй тэрыторыі. Мы ўбачылі, што даволі шмат зроблена, але разам з тым ёсць адставанне ад тых тэрмінаў, якія былі вызначаны раней».

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір КУХАРАЎ далажыў аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя тэрыторыі па праспекце Партызанскім, 8 у г. Мінску». Ён расказаў, што ўсе корпусы, якія будуць функцыянаваць, ужо ўзведзены. У бягучы момант работы вядуцца на 20 з 28 корпусах. Як і планавалася, у іх размесцяцца высокатэхналагічныя вытворчасці. «Да канца 2025 года ўсе работы будуць завершаны, на два гады раней, чым ставіў задачу Прэзідэнт», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама. 

Генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» Аляксандр БАТВІННІК нагадаў, што кіраўніком дзяржавы пастаўлена важная задача ў частцы больш глыбокай лакалізацыі вытворчасці матацыклаў у Рэспубліцы Беларусь. «Адным з элементаў матацыкла з’яўляецца рухавік унутранага згарання — фактычна гэта сілавая ўстаноўка, якая складаецца са стандартнага бензінавага рухавіка і каробкі перадач, — паведаміў ён. — У рамках сумеснага плана мерапрыемстваў мы плануем паэтапную лакалізацыю вытворчасці матацыклетнага рухавіка ў Рэспубліцы Беларусь».

Плануецца, што зборку пачнуць ажыццяўляць у гэтым годзе. Па словах гендырэктара, у рамках гэтай вытворчасці будзе закрыта ўся патрэба «МотаВелаЗавода» ў матацыклетных рухавіках. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.