Вы тут

Беларускія селебрыці віншуюць з 8 Сакавіка «самых добрых, прыгожых, мудрых і прыўкрасных» жанчын


Беларускія селебрыці віншуюць з 8 Сакавіка жанчын, якія побач з імі, і ўсіх-усіх, па іх агульным меркаванні, «самых добрых, прыгожых, мудрых і прыўкрасных».


Раман Козыраў: «За гучным мужчынскім поспехам стаяць сціплыя і працавітыя жанчыны»

«Алеся», «Александрына», «Вераніка», «Марыся», «Стася» — і гэта далёка не ўся песенная галерэя, створаная «Песнярамі». Больш чым за паўстагоддзя існавання гэтага калектыву ў Беларусі і не толькі з’явіліся сотні, а то і тысячы Веранік, Алесь, Янін, Маргарыт — так бацькі называлі дачок, натхніўшыся мілымі вобразамі з прыгожых песень.

— Склаўся стэрэатып, што «Песняры» — гэта мужчынскі калектыў, але гэта не так, — кажа Раман КОЗЫРАЎ, мастацкі кіраўнік — дырэктар Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь БДА «Песняры». — Без спявачкі Людмілы Ісупавай не адбылася б у свой час рок-опера «Песня пра долю». 

Алена Іванаўна Прахіна 26 гадоў працуе касцюмерам у нашым калектыве, і дзякуючы ёй мы заўсёды элегантна выглядаем на сцэне. Як дырэктар я заўсёды ўпэўнены, што вядучы юрысконсульт Вольга Барысевіч і галоўны бухгалтар Алена Зрайкоўская граматна і своечасова падрыхтуюць усе дакументы, адміністратар Тамара Шахназарава ўсё дакладна арганізуе, а Вера Пятроўна Сакалоўская створыць утульнасць у нашай студыі. Так у жыцці часта бывае, што жанчыны займаюць быццам бы другарадныя пасады, часам адыгрываюць незаўважныя ролі, але без іх немагчыма абысціся. І часта за гучным мужчынскім поспехам стаяць сціплыя і працавітыя жанчыны, якім мы вельмі ўдзячныя.

Мы гаворым шмат добрых слоў нашым жонкам, таму што на іх плечы кладзецца ўвесь клопат аб нашых сем’ях, яны — наш тыл, наша апора. Жонкі аберагаюць нашы дамы, пакуль мы на гастролях, а летась мы правялі ў камандзіроўках 190 дзён. Больш за паўгода нашы жонкі, па сутнасці, нясуць падвойную сямейную нагрузку — гэта вялікая работа, за якую мы ім удзячныя. Усе яны цудоўныя мамы. А яшчэ яны тыя жанчыны, якія не толькі церпяць нас, музыкантаў, якія як мінімум не самыя вялікія дамаседы, але і прымаюць нас такімі, якія мы ёсць. Нават гавораць, што з намі цікава.
У гэты дзень мы думаем пра нашых дачок, у мяне трое дзяцей і сярод іх адна дачушка. У калег таксама ёсць дочкі, ведаю, што да іх асаблівае стаўленне — гэта наша радасць, мы ўсе вельмі трапятліва ставімся да іх, гэта такі праменьчык сонца. Сыноў выхоўваем больш сурова. А дочкі — нашы кветачкі, далікатныя стварэнні, яны — самыя пяшчотныя струны нашых душ.

Павіншаваць нам хочацца сваіх жонак, дачушак, мам і ўсіх жанчын Беларусі — з самым добрым вясновым святам, якое дорыць нам усім надзею, што прыйдуць сонечныя дні. Нашы любімыя! Здароўя, кахання, дабрабыту, шчасця, удачы, і дзякуй, што вы ёсць!

Тарас Прысяжнюк: «Вы дорыце нам вечнае пачуццё кахання»!

Саліст Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат І прэміі Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў імя А. Абразцовай Тарас Прысяжнюк нядаўна парадаваў прыхільнікаў і прыхільніц сваей творчасці прэм’ерай кліпа «Скрозь час». Да музычнага падарунка спявак дадае віншаванні:

— Дарагія жанчыны! Я ад шчырага сэрца хачу павіншаваць усіх вас са святам вясны! Менавіта з пачаткам вясны прырода дорыць нам прыгажосць ва ўсіх яе праявах, натхненне і цудоўны настрой. Дзякуючы вам, дарагія нашы і любімыя жанчыны, мы, мужчыны, знаходзім сілы тварыць, здзяйсняем подзвігі, а самае галоўнае — вы дорыце нам вечнае пачуццё кахання!

Уладзімір Мішчанчук: «Будзьце заўсёды любімымі»!

Мэтр беларускай тэатральнай сцэны, зорка экрана, прафесар, заслужаны артыст БССР, родапачынальнік творчай дынастыі Уладзімір Мішчанук віншуе жанчын разам са сваім унукам — скрыпачом Ніканам Мазалём.

У.М.: — Прыйшла доўгачаканая вясна, і месяц сакавік разам з сонечнымі промнямі дорыць усім нам сваё цудоўнае свята — Міжнародны жаночы дзень! Дарагая мая жонка Людміла (з якой мы пражылі больш за паўстагоддзя), дачушка Кацюша — скрыпачка мая, самая таленавітая! Усе жанчыны нашай любімай краіны! Са святам вас! Са святам міру і прыгажосці, грацыі і зачаравання! Разам са сваім унукам, непаўторным, пацалаваным Богам скрыпачом, цяпер — абаронцам Айчыны Ніканам Мазалём віншуем вас усіх! Жадаем усім здароўя і ўдачы, узрушальных поспехаў у вашых справах, працы, вучобе і, безумоўна, у творчасці! Шчырых усмешак, чароўнага настрою і незабыўных жыццёвых адкрыццяў і ўражанняў!

Н.М.: — А яшчэ добрых навін і выдатных падзей!

У.М.:— Будзьце заўсёды каханымі! Няхай здароўе, поспех і дастатак заўсёды будуць з вамі! Няхай усе жаданні спраўдзяцца, а жыццё будзе напоўнена імгненнямі бясконцага шчасця!

Н.М: — Дарагая мая, самая любімая і родная мама! Я хачу пажадаць табе толькі аднаго: каб усмешка заўсёды была на тваім твары! Усе непагадзі няхай абмінуць нас і пройдуць бокам, смутак забудзецца, настрой будзе па-сапраўднаму вясновым і радасным! Такія ж пажаданні маёй непаўторнай, патрабавальнай, таленавітай, самай разумнай і добрай бабулі Людміле!

У.М.: — Я далучаюся да сказанага...

Н.М.: — І яшчэ, як абаронца Айчыны хачу пажадаць нам усім міру! А ты, мамачка мая, упрыгожваеш гэты свет сваёй творчасцю і робіш яго лепшым! Дзе б я ні быў, я заўсёды буду тваім сынам і памочнікам. Няхай жыццё цябе песціць шчасцем, а лёс будзе дарогай да мар, бо ты вартая толькі лепшага! Са святам усіх жанчын нашай любімай краіны!

Валерый Прыгун:  «Вы — Чараўніцтва, вы — Натхненне»

Пра каго спявае вакальная група «Чысты голас»? Вядома ж, пра жанчын. І вось што ім жадае мастацкі кіраўнік калектыву Валерый Прыгун:

— Мілыя, дарагія, любімыя нашы жанчыны! Дзіўныя і непаўторныя прадстаўніцы прыгожага полу! Улюбляйце нас у сябе, захапляйце нас сваёй прыгажосцю, асвятляйце сваім унутраным святлом. Кожную секунду вы дорыце нам радасць і цеплыню, саграваеце душой сваіх каханых і блізкіх.

Няхай вашы мілыя твары не пакідае ўсмешка, а вочы ззяюць ад шчасця. Вы — Чараўніцтва, вы — Натхненне, вы — Паветра, без якога нам не жыць!

Са святам Вясны, Шчасця і Любові!

Аляксандр Вавілаў: «Трэба заўсёды казаць ласкавыя словы»

Дацэнт, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, лаўрэат Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, паэт-песеннік, рэжысёр-пастаноўшчык — так афіцыйна прадстаўляюць Аляксандра Ваваілава. А яшчэ ён ганарыцца тым, што бацька і дзядуля. І вядома, аўтар вершаў да прыгожых лірычных песень застаецца паэтам, нават калі тэкст выкладзены ў прозе:

— Віншуючы самую блізкую табе Жанчыну, зазірні ў яе сэрца. У сэрцы Маці ты заўсёды знойдзеш сябе — сына. І словы для Мамы нараджаюцца самі па сабе, іх не трэба натужна прыдумляць, надзімаючы шчокі ў пошуках арыгінальнасці. Павіншуй проста: жыві даўжэй, матуля...

У сэрцы Каханай ты заўсёды знойдзеш люстэрка, у якім адлюстроўваешся ты. Ці не ты?.. Трэба было б прыгледзецца больш уважліва. Трэба быць заўсёды больш уважлівымі, гаварыць ласкавыя словы, рабіць сапраўдную справу, ісці прамой дарогай, верыць, дараваць, абараняць... Павіншуй проста: будзь каханай, Любімая...

У сэрцы Дачкі ты заўсёды знойдзеш чыёсьці юнае аблічча, якое і падобнае ў нечым на цябе, а ў нечым і засланяе цябе, таму што твая дачка закаханая. Закаханая! Якая ж гэта Вясна! Якое ж гэта Мора пачуццяў! Якое ж гэта Шчасце! Павіншуй проста: будзь шчаслівая, Прынцэса!

У сэрцы Незнаёмкі, выпадкова сустрэтай, ты знойдзеш Таямніцу...Ды не важна, што ты там знойдзеш! Павіншуй проста: няхай ніколі не народзіцца той вучоны, які разгадае гэтую Таямніцу. Таямніцу жанчыны! 

Са святам! Са святам! Са святам! 

Маргарыта ДРАЗДОВА

Фота з асабістых архів герояў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.