Вы тут

Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

Дакумент накіраван ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах.

У гэтых мэтах вызначаюцца агульныя палажэнні па разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці, падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.

Акрамя таго, у кодэксе замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства. Сярод іх — прымяненне электронных доказаў, далейшая цыфравізацыя судовага працэсу, увядзенне інстытута калектыўных іскаў, спрошчанае судаводства.

Для забеспячэння належнай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання прадугледжваецца пераход усіх судоў да перагляду судовых пастаноў па трох інстанцыях (апеляцыя, касацыя і нагляд).

Адначасова пашыраецца выкарыстанне пазасудовых спосабаў урэгулявання спрэчак — з дапамогай медыяцыі, перагавораў, прымірыцельнай працэдуры. Гэтыя меры закліканы садзейнічаць самастойнаму вырашэнню бакамі справы на ўзаемавыгадных умовах.

Кодэкс уступае ў дзеянне з 1 студзеня 2026 года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.