Вы тут

У Беларусі налічваецца 1,3 тыс. аграсядзіб


Пасля перарэгістрацыі ў Беларусі налічваецца 1,3 тыс. аграсядзіб. Аб гэтым расказала дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

Да 1 ліпеня 2023 года аграсядзібы ў Беларусі павінны былі прайсці перарэгістрацыю. Гаспадары падавалі дакументы на перарэгістрацыю, пасля чаго камісія з прадстаўнікоў розных службаў і мясцовых выканкамаў аглядала аб’екты аграэкатурызму на прадмет адпаведнасці дзейнасці ўказу нумар 351 ад 4 кастрычніка 2022 года. Дакумент накіраваны на павышэнне якасці паслуг, выключэнне магчымасці весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзіб, абарону правоў грамадзян, якія пражываюць па суседстве. На 1 студзеня 2023 года ў Беларусі налічвалася 3150 аграэкасядзіб, а ўжо на 1 студзеня 2024 года — 1,3 тыс., якія прайшлі рэгістрацыю і пацвердзілі свой статус. «Колькасць скарацілася, але гэта не значыць, што нейкая аграэкасядзіба знікла. Пытанне — у якім фармаце яны працуюць», — расказала Ірына Варановіч.

Яна растлумачыла, што ў гэтым напрамку мяняецца і падаткаабкладанне, і сам падыход. «Устала пытанне аб навядзенні парадку. Да моманту прыняцця ўказа аграэкасядзібы ператварыліся ў гасцініцы, рэстараны, таму многія людзі працягваюць працаваць, але ўжо не ў фармаце аграэкасядзіб. Першапачаткова так было задумана і гэта ідэя Прэзідэнта — развіваць наша традыцыйнае жыццё ў вёсцы і дэманстраваць гэта, — адзначыла яна. — Перарэгістраваныя спрадвечныя аграэкасядзібы працягваюць працаваць. Людзі, якія маюць дом і праводзяць вяселлі і іншыя мерапрыемствы, проста працуюць у іншым фармаце».

Задача ўказа — захаваць аграэкасядзібы, каб гэтая дзейнасць не страціла свой сэнс. «Гэта вельмі вялікая праца людзей, якія жывуць гэтай справай і працуюць у гэтым напрамку. Тыя людзі, якія спрадвечна рыхтуюць аграэкасядзібу, праводзяць майстар-класы, укладваюць усю сваю душу. Гэта цэлыя сем’і, гэта лад жыцця. Думаю, што свядомасць у людзей памяняецца і аграэкасядзібы зараз будуць успрымаць не толькі як месца, дзе можна пераначаваць, адгуляць вяселле, але і як нешта вельмі традыцыйнае і важнае для беларускай культуры. Праз аграэкасядзібу перадаюцца традыцыі таго ці іншага рэгіёну краіны», — рэзюмавала Ірына Варановіч.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.