Вы тут

Робім лаўку са старых крэслаў


У многіх знойдуцца такія старыя крэслы, якія развальваюцца ў літаральным сэнсе гэтага слова. Вядома, іх можна выкінуць, а можна і паспрабаваць зрабіць нешта вельмі цікавае і зручнае.


Лепш за ўсё падыдуць крэслы, якія маюць невялікія выгнутыя спінкі.

Збіраем каркас такой даўжыні, якой вам бачыцца лаўка, і замацоўваем кожны канец дзвюма шрубамі. Выкарыстоўвайце надзейную драўніну і доўгія самарэзы, таму што наша мэта — стварыць моцную і трывалую канструкцыю.

Нават пасля таго як мы зрабілі максімальна бяспечнае сядзенне, лаўка ўсё яшчэ можа быць занадта хісткай і ненадзейнай. Для таго каб вырашыць гэтую праблему ствараем дадатковы элемент трываласці — ніжнюю паліцу.

Запаўняем усе дзіркі ў драўніне спецыяльнай шпаклёўкай, даём час добра высахнуць, а потым старанна зачышчаем наждачкай усе паверхні, афарбоўваем любой прыдатнай фарбай.

Адразаем кавалак тоўстай фанеры неабходнага памеру.

Пакрываем фанеру вацінам ці паралонам (яго памер павінен быць крыху большы, чым у фанернага ліста) і абцягваем сядзенне абівачнай тканінай. На гэтым этапе будзе незаменны мэблевы пісталет-стэплер.

Застаецца толькі вырашыць, пакінуць усё як ёсць ці дадаць парачку падушак.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.