Вы тут

У Сіцыліі выклікалі скандал «мафіёзныя туры»


У італьянскай Сіцыліі выбухнуў скандал вакол мясцовай кампаніі, якая прапануе так званыя мафіёзныя туры па рэгіёне, паведамляе партал The Local.


Турфірма Easy Trapanі, якая базіруецца ў горадзе Трапані, арганізуе паездкі па мясцінах, звязаных з гісторыяй сіцылійскай арганізаванай злачыннасці. Мэр населенага пункта Віта Даміяна раскрытыкаваў дзейнасць кампаніі. «Гэта вар'яцтва, гэта абраза для цэлага горада», — падкрэсліў глава.

Мясцовая жыхарка Марыя Фальконэ, сястра забітага мафіяй у 1992 годзе суддзі, назвала згаданыя туры прыніжэннем для ўсіх ахвяр арганізаванай злачыннасці ў краіне. Паводле яе слоў, гэта закранае і людзей, якія імкнуцца выкараніць крымінал. Менеджар Easy Trapanі Джані Грыла, які суправаджае кліентаў фірмы ў паездках, адзначыў, што такія туры на самай справе накіраваныя супраць злачыннасці, бо яны звяртаюць увагу грамадства на гэтую праблему.

Easy Trapanі, у прыватнасці, прапануе туры ў Карлеоне — сіцылійскі горад, вядомы дзякуючы раманам і фільмам гангстарскай сагі «Хросны бацька». Кліенты фірмы таксама могуць пабываць у населеным пункце Кастэльветрана, дзе нарадзіўся Матэа Месіна Дэнара па мянушцы Д'яблік. Яго лічаць цяперашнім босам сіцылійскай мафіі, і ён хаваецца ад паліцыі з 1993 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.