Вы тут

«Чыжоўка-Арэна» прыме міжнародны турнір «Кубак Мінска»


З 26 па 30 ліпеня лёд «Чыжоўка-Арэны» прыме міжнародны турнір «Кубак Мінска», прысвечаны 950-годдзю беларускай сталіцы.


Арганізатарам выступяць гаспадары пляцоўкі, хакейны клуб «Юнацтва-Мінск». Удзельнікамі спаборніцтваў стануць таксама чатыры каманды, якія прадстаўляюць Кантынентальную хакейную лігу: двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына маскоўскае «Дынама», неаднаразовы прызёр і трохразовы чэмпіён Расіі яраслаўскі «Лакаматыў», ханты-мансійская «Югра» і рыжскае «Дынама».

Расклад матчаў:

26 ліпеня

15.00. Дынама-Рыга — Югра

19.00. Юнацтва-Мінск — Дынама-Масква

27 ліпеня

15.00. Лакаматыў — Дынама-Рыга

19.00. Юнацтва-Мінск — Югра

28 ліпеня

15.00. Лакаматыў — Югра

19.00. Дынама-Масква — Дынама-Рыга

29 ліпеня

13.00. Дынама-Масква — Лакаматыў

17.00. Юнацтва-Мінск — Дынама-Рыга

30 ліпеня

12.00. Дынама-Масква — Югра

17.00. Юнацтва-Мінск — Лакаматыў

Адзначым, што плануецца зрабіць правядзенне «Кубка Мінска» штогадовым.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адкрыць сезон у сярэдзіне лета

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.