Вы тут

Будучыня Краснапольшчыны належыць маладым


Дэлегацыя Беларускага саюза жанчын наведала Краснаполле ў рамках дабрачыннай акцыі ў памяць аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.


Паездкі ў забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі ўжо даўно сталі для БСЖ традыцыйнымі. Яны арганізоўваюцца з мэтай прыцягнуць увагу да гарадоў і пасёлкаў, якія пачынаюць аднаўляцца праз тры дзесяцігоддзі пасля катастрофы.

У гэтым годзе адным з пунктаў "чарнобыльскага" маршруту Беларускага саюза жанчын стаў гарадскі пасёлак Краснаполле. Падчас візіту жанчыны грамадскага аб'яднання прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які адбыўся ля помніка адселеным вёскам раёна, а таксама наведалі два дзіцячых дома сямейнага тыпу і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання дзяцей-інвалідаў.

– Краснапольшчына не абдзелена фінансавай падтрымкай дзяржавы. Напрыклад, зусім нядаўна ў нашым пасёлку дзверы для наведвальнікаў адчыныніў новенькі фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам і дзіцячай аквазонай. Кошты тут досыць дэмакратычныя (2 рублі за разавае наведванне), таму прыходзяць усе: ад дзетак да пенсіянераў, - распавёў членам дэлегацыі  старшыня Краснапольскага райвыканкама Ігар Балахонаў. – Аднак хачу зазначыць, што самай вялікай каштоўнасцю для нас з’яўляюцца не грошы выдаткаваныя на аднаўленне, а простая ўвага неабыякавых людзей. Сёння важна разумець: катастрофа на ЧАЭС моцна змяніла жыццё Краснаполля, але не спыніла яго.

Па словах Алены Чаюковай, якая ўзначальвае раённую краснапольскую арганізацыю БСЖ, сёння іх пасёлак з’яўяецца месцам, якое прыцягвае немала моладзі.

– Калі першыя гады пасля катастрофы на ЧАЭС ўсе сілы Краснапольшчыны былі скіраваныя на мініманізацыю яе наступстваў, то цяпер раён пакрысе пачынае адраджацца. У 2015 годзе да нас прыехала працаваць па размеркаванні пяцьдзясят пяць маладых спецыялістаў, а сёлета – ужо на дзесяць чалавек больш. З сямідзесяці сямей раёна, якія аформілі сямейны капітал, амаль палова ўваходзіць у катэгорыю маладых. Гэтыя лічбы сведчаць толькі аб адным: у Краснапольскага краю ёсць будучыня і яна належыць маладому пакаленню.   

У пацвярджэнне слоў Алены Чаюковай для дэлегацыі БСЖ быў арганізаваны круглы стол, падчас якога ў маладых краснапальчан была магчымасць абмеркаваць з членамі дэлегацыі ўсе хвалюючыя іх пытанні. Так, моладзь не толькі размаўляла з жанчынамі грамадскага аб’яднання на сур’ёзныя тэмы (адукацыі, эканомікі, палітыкі), але і задавала пытанні асабістага характару пра поспех жанчын у мужчынскіх справах, пра пошукі залатой сярэдзіны паміж кар’ерай і сям’ёй і інш.

Ганна КУРАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.